Анатоль Радзівонавіч Рэшацілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Радзівонавіч Рэшацілаў
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1934(1934-10-14) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера сістэмы кіравання
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Радзівонавіч Рэ́шацілаў[1] (руск.: Анатолий Родионович Решетилов; нар. 14 кастрычніка 1934) — вучоны ў галіне сістэм кіравання, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Грыгор’еўка Курганскага раёна Растоўскай вобласці. У 1963 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут. З 1968 года працуе ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць такія галіны, як сучасная элементная база сістэм кіравання, перспектыўныя прылады аналагавай і лічбавай схематэхнікі, мадэляванне і праектаванне сілавых пераўтваральнікаў для кіравання электрычнымі машынамі[2]. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў сістэм кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў і метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі[1]. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод публікаванага:

  • Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. — Мн., 1986.
  • Электроника и микросхемотехника. Конспект лекций для студентов специальности I-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — Мн.: БГУИР, 2006.
  • ЭУМКД по учебной дисциплине «Схемотехника в системах управления» для студентов специальности 1-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — 2012.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]