Перайсці да зместу

Ангарэціс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зігмас Іонавіч Алекса
літ.: Zigmontas Antanas Aleksa
Нараджэнне 13 чэрвеня 1882(1882-06-13)
Смерць 22 мая 1940(1940-05-22)[1] (57 гадоў)
Партыя
Адукацыя

Ангарэціс (сапр. Зігмас Іонавіч Алекса; 13 чэрвеня 1882, в. Абелупяй  (літ.), Вілкавішкаўскі раён, Літоўская ССР - 22 мая 1940) — савецкі дзеяч Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы з 1906[2].

Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07. У 1909 арыштаваны, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім)[2]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года рэдактар бальшавіцкай газеты «Tiesa» («Праўда»), член Петраградскага камітэта РСДРП(б). Са снежня 1917 намеснік камісара па літоўскіх справах пры Наркамнаце. З лістапада 1918 на падпольнай працы ў Вільні, член ЦК КПЛ. Уваходзіў у склад першага рэвалюцыйнага Савецкага ўрада Літвы. З лютым 1919 г. наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, з сакавіка член Прэзідыума, у 1920 член Палітбюро ЦК КП (б) ЛіБ. З верасня 1920 года сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ з 1923 член Палітбюро ЦК КПЛ, прадстаўнік КПЛ ў Выканкаме Камінтэрна. У 1926-35 сакратар Інтэрнацыянальнай кантрольнай камісіі Камінтэрна[2].

Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы працоўных Літвы» (т. 1-2, 1921)[2].

Зноскі

  1. Ангаретис Зигмас Ионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г Ангаретис // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  • Kęstutis Saldžiūnas. Aleksa-Angarietis, Zigmas. Lietuvių literatūros enciklopedija. Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. — Vilnius, 2001. — ISBN 9986-513-95-2