Ангеліна Пятроўна Бельцюкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ангеліна Пятроўна Бельцюкова
Дата нараджэння 10 снежня 1924(1924-12-10) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Вучоба

Ангеліна Пятроўна Бельцюкова (нар. 10 снежня 1924, г. Кіраў, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Выкладала ў Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, у 1964—1979 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне мастацкага афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкаратыўных і манументальных габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра музычнай камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А. М. Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыптых «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]