Анголагейт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анголагейт (фр.: Angolagate) — міжнародны палітычны скандал, звязаны з незаконнымі пастаўкамі зброі ў Анголу ў 1990-я гады. Скандал закрануў, у асноўным, французскіх бізнесменаў і чыноўнікаў.

Асноўныя фігуранты[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё падзей[правіць | правіць зыходнік]

Следства па справе, пазней названаму прэсай «Анголагейт» (па аналогіі з Уотэргейт), пачалося ў 1997 годзе, арышты асноўных фігурантаў адбыліся ў снежні 2000 года[1].

Галоўнымі абвінавачанымі сталі француз П. Фальконэ і А. Гайдамак, выхадзец з СССР, які меў ізраільскае, французскае, ангольскае і канадскае грамадзянства[2]. Па версіі следства, у 19931998 гадах яны праз кампанію Brenco International, якая належала Фальконэ, займаліся пастаўкамі зброі (танкаў, самалётаў, артылерыі расійскай і савецкай вытворчасці) для ўрада Анголы, дзе з 1975 года ішла грамадзянская вайна. Усяго было пастаўлена зброі на 790 мільёнаў долараў ЗША[3]. Жан-Крыстоф Мітэран, які з’яўляўся саветнікам свайго бацькі па афрыканскіх пытаннях у 19861992 гадах, быў абвінавачаны следствам у карупцыі: у 1997 годзе ён атрымаў 1,8 млн дол ад Фальконэ нібыта за кансультацыі. Тыя ж паслугі нібыта аказвалі бізнесмену Паскуа, Аталі і Суліцэру[4]. На справе, па версіі следства, яны ажыццяўлялі палітычнае і медыяпрыкрыццё незаконных здзелак.

У снежні 2000 году ў Францыі былі арыштаваны Мітэран, Фальконэ і Суліцер і быў выдадзены міжнародны ордэр на арышт Гайдамака, які з’ехаў з краіны. Мітэрана вызвалілі пад заклад у студзені 2001 года. Выйшаўшы з турмы, ён абвінаваціў судзьдзяў у развязванні вендэты супраць яго і яго сям’і: «Як вы можаце не заўважаць: суддзя пацее ад нянавісці кожны раз, калі адкрывае рот; як вы можаце не заўважаць таго, што вас ужо адправілі ў Бастылію»[4]. У тым жа студзені журналісты газеты Le Monde па аналогіі з Уотэргейт прыдумалі слова «Анголагейт»[5], якое было падхоплена сусветнымі СМІ. Да гэтага французская прэса выкарыстала апісальныя выразы: «справа Фальконэ» (фр.: affaire Falcone), «продаж зброі ў Анголу» (фр.: trafic d'armes avec l'Angola) і г. д. Тады ж перадвыбарчы штаб Джорджа Буша-малодшага вярнуў 100 тысяч долараў, ахвяраваных жонкай Фальконе, паведаміўшы, што адмаўляецца прымаць грошы ад гандляроў зброяй[6]. Фальконэ выйшаў з турмы ў снежні 2001 года, заплаціўшы заклад у 4,3 мільёнаў долараў. У 2007 годзе Гайдамак у інтэрв’ю заявіў, што гэта справа — «палітычная маніпуляцыя, ініцыяваная супраць мяне Галоўным упраўленнем знешняй бяспекі Францыі» і адмаўляў сам факт знаёмства з Фальконэ і Мітэранам[7].

6 кастрычніка 2008 года ў Францыі пачаўся судовы працэс над абвінавачанымі па справе. Сорак два чалавекі, у тым ліку Мітэран, Фальконэ, Суліцер і іншыя, былі абвінавачаны ў розных злачынствах, як то: кантрабанда зброі, незаконнае атрыманне сродкаў і іншае[8]. Фальконэ і Гайдамак (апошняга судзілі завочна) пагражалі 10 гадамі турэмнага зняволення. На наступны дзень пасля пачатку суда ўрад Анголы звярнуўся да Францыі з просьбай спыніць справу, бо яно можа пашкодзіць нацыянальнай бяспекі афрыканскай дзяржавы[3]. Між тым, следства лічыла, што хабар атрымлівалі і вышэйшыя чыноўнікі Анголы, не выключаючы прэзідэнта Жазэ Эдуарду душ Сантуша. Прысуд быў абвешчаны 27 кастрычніка 2009 года.

Скандал не перашкодзіў стаць Фальконэ пастаянным прадстаўніком Анголы пры ЮНЕСКА[8], а Гайдамаку — балатавацца на пасаду мэра Іерусаліма[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]