Андокід (вазапісец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андокід
Род дзейнасці: вазапісец чырвонафігурнага стылю, вазапісец, атычны вазапісец
Дата нараджэння: VI стагоддзе да н.э.
Дата смерці: невядома
Commons-logo.svg Андокід на Вікісховішчы
Ваза працы Андокіда з калекцыі Луўра.

Андокід (стар.-грэч.: Ἀνδοκίδης) — вазапісец з Атыкі перыяду позняй архаікі. Мастак, чыя творчасць прыпадае на 530-510 гг. да н. э., лічыцца заснавальнікам чырвонафігурнана стылю вазапісу.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя вазапісца не захавалася ў гісторыі. Сваё «службовае» імя ён атрымаў па імені ганчара Андокіда, які пакінуў свой подпіс на пяці сасудах, распісаных безназоўным вазапісцам. За выключэннем трох «чараў з вачамі» (званых так за малюнак вачэй на вонкавым баку) усе захаваныя вазы працы Андокіда-вазапісца маюць форму амфары тыпу А. Вазапісец Андокід лічыцца вучнем найвядомага майстра-вазапісца Эксекія, які працаваў у стылі чорнафігурнага вазапісу. Яму прыпісваюцца першыя спробы чырвонафігурнага роспісу керамікі. Акрамя гэтага ён эксперыментаваў з роспісам па белым фоне.

Сем з прыпісаных Андокіду-вазапісцу работ — шэсць амфар і адна чаша — з'яўляюцца білінгвамі, то ёсць распісаны адначасова ў двух стылях — чорнафігурным і чырвонафігурным. Некаторыя навукоўцы (напрыклад, Джон Бізлі) лічаць, што чорнафігурны бок гэтых ваз распісваў вазапісец Лісіпід.

Андокід пісаў на міфалагічныя тэмы, пераважна з жыцця Геракла. Фігуры на яго малюнках некалькі вуглаватыяі нерухомыя, але на думку І. Вегартнера «поўныя наіўнага, радаснага шарму». Характэрнымі рысамі творчасці Андокіда з'яўляюцца эканомны падыход да прамалёўкі ўнутраных ліній малюнкаў і залішняя арнаменталізацыя выпісаны адзення. Андокід не вычарпаў ўсіх магчымасцяў новага стылю вазапісу, яны раскрыліся толькі вазапісцамі круга вазапісца Еўфронія, якія атрымалі ў мастацтвазнаўстве назву «вазапісцы-піянеры».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі