Білінгва (вазапіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Білінгва — тэхніка старажытнагрэцкага вазапісу, якая існавала ў Атыцы ў пераходны перыяд ад чорнафігурнага да чырвонафігурнага стылю ў вазапісе.

На адным баку керамічнага посуду наносілася выява, выкананая ў больш раннім чорнафігурным стылі, а на іншым — чырвонафігурная выява, часам на той самы сюжэт. Такія вазы вырабляліся вельмі кароткі перыяд часу, імаверна для таго, каб забяспечыць збыт керамікі ў новым невядомым чырвонафігурным стылі.

У тэхніцы білінгвы працавалі Андокід, Лісіпід, Ольтас, Эпіктэт і Псіякс. У стылі камбінаванага чорна-чырвонафігурнага роспісу звычайна выконваліся кубкі і амфары.

Ніжэй прыведзены прыклад амфары-білінгвы, на якой адлюстраваныя Геракл і Афіна вазапісца Андакідэса (захоўваецца ў Дзяржаўным антычным зборы, Мюнхен):

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Irma Wehgartner: Bilingue Vasen, in Der Neue Pauly Bd. 2 (1997), Sp. 677

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]