Андросаўскае перамір’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрусаўскае перамір’е)
Андросаўскае перамір’е
Тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай, зафіксаваныя Андросаўскім перамір’ем: Смаленшчына, Браншчына, Кіеў і Левабярэжная Украіна ўвайшлі ў склад Расіі
Тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай, зафіксаваныя Андросаўскім перамір’ем: Смаленшчына, Браншчына, Кіеў і Левабярэжная Украіна ўвайшлі ў склад Расіі
Месца падпісання
Бакі Ян Антоні Храпавіцкі, Юрый Караль ГлябовічAfanasy Ordin-Nashchokin[d]

Андросаўскае перамір’е — дамова, падпісаная паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 9 лютага 1667 года ў вёсцы Андросава (Андрусава; на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага ваяводства) тэрмінам на 13,5 гадоў. Скончыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Паводле дагавора да Расіі перайшлі Смаленскае ваяводства з гарадамі Дарагабуж, Белая, Красны, Невель, Веліж і Себеж і Северская земля з Чарнігавым і Старадубам. Рэч Паспалітая прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны да Расіі і згадзілася на перадачу Расіі Кіева да 1669 года (не быў вернуты Рэчы Паспалітай). Запарожская Сеч апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзвюх дзяржаў. Беларусь і Правабярэжная Украіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнання і недатыкальнасць праваслаўных епархій. Андросаўскае перамір’е стала пачаткам саюзу Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і Крымскага ханства.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wójcik, Z. Traktat andruszowski 1667 r. i jego geneza. — Warszawa, 1959.
  • Богуславский, В. В., Куксина, Е. И. Андрусовское перемирие / В. В. Богуславский, Е. И. Куксина // Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия. Том 2. — М.: Олма-Пресс, 2001. — С. 56.
  • Галактионов, И. В. Из истории русско-польского сближения в 50 — 60-х годах XVII века: (Андрусовское перемирие 1667 года). — Саратов, 1960.
  • Малов, А. В. Русско-польская война 1654—1667 гг. — М.: Цейхгауз, 2006.
  • Сагановіч, Г. Невядомая вайна, 1654—1667. — Мн., 1995.