Ян Антоні Храпавіцкі
Ян Антоні Храпавіцкі | ||
![]() | ||
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску | ||
![]() Герб «Газдава» | ||
| ||
---|---|---|
1669 — 1685 | ||
Папярэднік: | Уладзіслаў Валовіч | |
Пераемнік: | Леанард Габрыэль Пацей | |
Дзейнасць: | пісьменнік | |
Нараджэнне: | 1 кастрычніка 1612 | |
Смерць: | 3 лістапада 1685 (73 гады) | |
Род: | Храпавіцкія | |
Бацька: | Крыштаф Храпавіцкі | |
Маці: | Алена з Войнаў-Ясянецкіх | |
Жонка: | Беата Канстанцыя з Вярбіцкіх Ганна з Вылежынскіх | |
Дзеці: | Ян Францішак, Крыштаф Антоні, Карнэлія, Барбара, Кацярына, Юзаф, Міхал, Антоні, Вацлаў, Стэфан Антоні, Людвіка Агнешка, Францішак Ян, Марыяна | |
Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэззе каля Віцебска — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы (з 1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар'еру.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір'я (1667).
Дзённік[правіць | правіць зыходнік]
Пакінуў дзённік за 1658—1685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Храпавіцкі Ян Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 717. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1612 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1685 годзе
- Асобы
- Род Храпавіцкіх
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Ваяводы віцебскія
- Падкаморыя смаленскія
- Харунжыя смаленскія
- Старосты дарагабужскія
- Старосты азярыцкія
- Старосты маркаўскія
- Адміністратары Магілёўскай эканоміі
- Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
- Памерлі ў Віцебску
- Аўтары знакамітых дзённікаў