Андрус Пулокас
Андрус Пулокас | |
---|---|
літ.: Andrius Pulokas | |
Нараджэнне |
17 верасня 1971 (52 гады) |
Адукацыя |
|
Андрус Пулокас (літ.: Andrius Pulokas; нар.17 верасня 1971, Укмярге) — літоўскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (эканамічны факультэт) ў 1994 годзе і ў 1995 годзе Вільнюскі ўніверсітэт, Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук. У 1995—2000 гадах працаваў кансультантам па пытаннях міжнародных адносін Канцылярыі Урада Літоўскай Рэспублікі. У 2000—2001 гадах — першы сакратар Аддзела эканамічнага аналізу Дэпартамента эканомікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. 2001—2004 гадах — першы сакратар Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, кіраўнік Бонскага аддзела. У 2004—2005 гадах — саветнік, загадчык Аддзела эканамічнага аналізу і развіцця экспарту Дэпартамента эканомікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 2005—2006 гадах — загадчык Аддзела агульных эканамічных спраў Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, в.а. дырэктара Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый. У 2006—2007 гадах — дырэктар Дэпартамента падтрымкі экспарту і інвестыцый Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 2007—2011 гадах — Паўнамоцны Міністр Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі. У 2011—2012 гадах — Часовы Павераны ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі. У 2012—2016 гадах — дырэктар Консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.
З 8 жніўня 2016 года — Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.