Перайсці да зместу

Лінас Антанас Лінкявічус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лінас Антанас Лінкявічус
літ.: Linas Antanas Linkevičius
міністр нацыянальнай абароны Літвы[d]
26 кастрычніка 2000 14 снежня 2004
Папярэднік Česlovas Stankevičius[d]
Пераемнік Гядзімінас Кіркілас
міністр нацыянальнай абароны Літвы[d]
28 кастрычніка 1993 27 лістапада 1996
Папярэднік Audrius Butkevičius[d]
Пераемнік Česlovas Stankevičius[d]
міністр замежных спраў Літвы[d]
13 снежня 2012 11 снежня 2020
Папярэднік Аўдронюс Ажубаліс
Пераемнік Габрыэлюс Ландсбергіс
Дэпутат Сейма Літвы[d]
24 лістапада 1992 22 лістапада 1996
Дэпутат Сейма Літвы[d]
14 лістапада 2016 13 лістапада 2020

Нараджэнне 6 студзеня 1961(1961-01-06) (65 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Прэзідэнцкі ордэн Ззянне
ордэн Пашаны Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class ордэн Трох зорак 3-й ступені камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча Commander of the Order of the Cross of Vytis камандор ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лінас Антанас Лінкявічус (літ.: Linas Antanas Linkevičius; нар. 6 студзеня 1961, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат, міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

У 1978—1983 гадах навучаўся ў Каўнаскім палітэхнічным інстытуце, які скончыў з дыпломам інжынера. З 1990 года — карэспандэнт газеты «Tiesa» і кансультант парламенцкай фракцыі Літоўскай дэмакратычнай партыі працы.

У 1991—1996 гадах — член Савета Дэмакратычнай партыі працы Літвы. У 1992—1996 гадах — дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі.

У 1992—1993 гадах — кіраўнік літоўскай парламенцкай дэлегацыі ў Паўночнаатлантычны Асамблеі, намеснік старшыні парламенцкай камісіі па замежных справах, старшыня Моладзевага саюза працы і аглядальнік газеты «Tiesa».

У 1993—1996 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах — Пасол, кіраўнік прадстаўніцтва Літвы ў НАТА і Заходне-Еўрапейскім саюзе.

У 2000—2004 гадах — Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі. У 2004—2005 гадах — Пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы. З 2005 года па 2011 год — Пастаянны прадстаўнік Літвы ў НАТА і Паўночнаатлантычным савеце.

З 2011 года — пасол па асобых даручэннях МЗС Літвы, адначасова, з 13 верасня 2011 года па 13 верасня 2012 года — кансультант (на грамадскіх пачатках) прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса.

25 чэрвеня 2012 годзе Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі падпісала ўказ аб яго прызначэнні Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі з 24 ліпеня 2012 года. 7 снежня 2012 года вызвалены ад пасады пасла.

З 7 снежня 2012 года — міністр замежных спраў Літвы.