Эвалдас Ігнатавічус
Эвалдас Ігнатавічус | |
---|---|
Evaldas Ignatavičius | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
8 лютага 1967 (56 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыпламат, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Узнагароды | |
![]() |
Э́валдас Ігната́вічус (літ.: Evaldas Ignatavičius; 8 лютага 1967, Укмярге) — літоўскі дыпламат, пасол Літвы ў Рэспубліцы Беларусь з 2013 па 2016.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Укмярге. Скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1992). У 1994 годзе скончыў курсы дыпламатыі ў Інстытуце міжнародных адносін Лідса (Вялікабрытанія). Працаваў у Аддзеле Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Міністэрства замежных спраў Літвы (1991—1995). У 1995—1998 гадах займаў пасаду саветніка пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Польшча. У 1998—2000 гадах быў кіраўніком аддзела Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі Міністэрства замежных спраў Літвы, затым працаваў генеральным консулам Літвы ў Калінінградзе.
У 2001—2002 гадах віцэ-міністр замежных спраў, у 2002—2003 гадах — дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы.
У 2002—2004 гадах працаваў выкладчыкам Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. У 2004 годзе сакратар Міністэрствы замежных спраў і затым з 1 верасня 2004 года да 14 студзеня 2009 года Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. З 19 студзеня 2009 года сакратар Міністэрствы замежных спраў Літвы. З 2009 па 2012 — віцэ-міністр замежных спраў. 20 сакавіка 2013 года прызначаны паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь[1].
Валодае англійскай, нямецкай, польскай, беларускай, рускай[2] мовамі. Узнагароджаны крыжом камандора ордэна «За заслугі перад Літвой». Жанаты, двое дзяцей — сын і дачка.
Зноскі
- ↑ Эвалдас Ігнатавічус прызначаны паслом Літвы ў Беларусі Архівавана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ «Падзеі ва Ўкраіне сталі шокам для Літвы», — амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус(нявызн.). Радыё «Свабода» (9 красавіка 2015). Праверана 3 снежня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Віцэ-міністр Эвалдас Ігнатавічус(недаступная спасылка)