Андрэас Іваншыц
| ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1983[1][2][…] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Андрэас Іваншыц (ням.: Andreas Ivanschitz, харв.: Andreas Ivančić; нар. 15 кастрычніка 1983, Айзенштат, Аўстрыя) — былы аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстрыі (2003—2014).
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенландзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў увогуле дзевяць гадоў.
«Рапід»[правіць | правіць зыходнік]
Затым скаўты сталічнага клуба «Рапіда» заўважылі яго талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафесійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было ўсяго 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіда» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофена» 26 кастрычніка 1999 года. У аўстрыйскай Бундэслізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбурга». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клуб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытула ў сезоне 2004/05. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў Аўстрыі.
«Рэд Бул»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2006 года футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбурга, але прабыў там усяго палову сезона, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін з вядучых грэчаскіх клубаў — афінскі «Панатынаікос».
«Панатынаікос»[правіць | правіць зыходнік]
Па заканчэнні тэрміна арэнды, 20 чэрвеня 2008 года Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненне.
«Майнц»[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2009 года перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкуплены «Майнцам» цалкам[3].
«Левантэ»[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Левантэ». 11 чэрвеня 2015 стала вядома, што Іваншыц і «Левантэ» дамовіліся аб датэрміновым скасаванні кантракта, які павінен быў дзейнічаць яшчэ год[4].
Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Сіэтл Саўндэрс»[5]. У студзені 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком пльзенскай «Вікторыі». Пакінуў чэшскі клуб па заканчэнні сезона 2017/18.
У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]
У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 года ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнерам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 года, Іваншыц упершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Аўстрыі: 2005
- Чэмпіён Чэхіі: 2018
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструментах у свой вольны час.
Зноскі
- ↑ Andreas Ivanschitz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andreas Ivanschitz // FBref.com
- ↑ «Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer» Архівавана 17 сакавіка 2012.. 1. FSV Mainz 05.
- ↑ Иваншиц расторг контракт с «Леванте». by.tribuna.com. (руск.)
- ↑ Иваншиц перешел в «Сиэттл Саундерс». by.tribuna.com. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэас Іваншыц
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Бургенландзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аўстрыі
- Ігракі зборнай Аўстрыі па футболе
- Ігракі ФК Вікторыя Пльзень
- Ігракі ФК Сіэтл Саўндэрс
- Ігракі ФК Левантэ
- Ігракі ФК Майнц 05
- Ігракі ФК Панатынаікос
- Ігракі ФК Рэд Бул Зальцбург
- Ігракі ФК Рапід Вена