ФК Майнц 05

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Майнц 05)
Jump to navigation Jump to search
Майнц 05
Лагатып
Поўная назва 1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны 27 сакавіка 1905
Горад Майнц, Германія
Стадыён Опель Арэна
Умяшчальнасць: 34 034
Прэзідэнт Штэфан Гофман
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2018/19 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.

Найбольш значнымі поспехамі клуба з'яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнцу пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб'яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.

Перыяд Трэцяга Рэйха[правіць | правіць зыходнік]

У 19201930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з'яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб'ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на верасень 2018 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Сцяг Германіі Бр Рэнэ Адлер 1985
22 Сцяг Германіі Бр Флорыян Мюлер 1997
27 Сцяг Германіі Бр Робін Цэнтнер 1994
33 Сцяг Германіі Бр Янік Хут 1994
37 Сцяг Германіі Бр Фін Дамен 1998
Абаронцы
2 Сцяг Італіі Аб Джуліа Данаці 1990
3 Сцяг Іспаніі Аб Арон Марцін 1997
16 Сцяг Германіі Аб Штэфан Бель Капітан каманды 1991
18 Сцяг Германіі Аб Даніэль Брозінскі 1988
19 Сцяг Францыі Аб Муса Ньякатэ 1996
23 Сцяг Аўстрыі Аб Філіп Мвенэ 1994
24 Сцяг Францыі Аб Гаэтан Бусман 1991
26 Сцяг Германіі Аб Ніка Бунгерт 1986
31 Сцяг Германіі Аб Ахмет Гюрлеен 1999
42 Сцяг Германіі Аб Аляксандр Гак 1993
Паўабаронцы
5 Сцяг Нідэрландаў Нап Жан-Поль Баэцьюс 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
6 Сцяг Германіі ПА Дані Лаца 1989
7 Сцяг Швецыі ПА Робін Куайсон 1993
8 Сцяг Германіі ПА Левін Азтуналі 1996
10 Сцяг Румыніі ПА Александру Максім 1990
14 Сцяг Камеруна ПА П’ер Кундэ 1995
25 Сцяг Францыі ПА Жан-Філіп Гбамен 1995
34 Сцяг Германіі ПА Рыдле Баку 1998
35 Сцяг Люксембурга ПА Леандра Барэйра 2000
38 Сцяг Германіі ПА Герыт Гольтман 1995
Нападнікі
9 Сцяг Францыі Нап Жан-Філіп Матэта 1997
11 Сцяг Даніі Нап Эміль Бергрэн 1993
20 Сцяг Нігерыі Нап Энтані Уджа 1990
21 Сцяг Аўстрыі Нап Карым Анісіва 1992
28 Сцяг Ганы Нап Іса Абас 1998
29 Сцяг Германіі Нап Джонатан Буркарт 2000
Сцяг Германіі Нап Дэвантэ Паркер 1996

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]