Зборная Грэцыі па футболе
| грэч. Εθνική Ελλάδος | |||
| | |||
| Мянушкі | Пірацкі карабель (Piratico), Эліны | ||
| Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
| Федэрацыя | Грэчаская федэрацыя футбола | ||
| Галоўны трэнер | Ангелас Анастасіядыс | ||
| Капітан | Васіліс Тарасідыс | ||
| Найбольшая колькасць гульняў | Ёргас Карагуніс (139) | ||
| Найлепшы бамбардзір | Нікас Анастопулас (29) | ||
| Хатні стадыён | Алімпійскі | ||
| Код ФІФА | GRE | ||
|
|
|||
| Рэйтынг ФІФА | |||
| Дзеючы | 47 ▬ (23 лістапада 2017)[1] | ||
| Найвышэйшы | 7 (24 студзеня 2014) | ||
| Найніжэйшы | 66 (верасень 1998) | ||
| Рэйтынг Эла | |||
| Дзеючы | 61 (29 сакавіка 2016) | ||
| Найвышэйшы | 7 (жнівень 2004) | ||
| Найніжэйшы | 78 (май 1963, лістапад 1963) | ||
| Першая гульня | |||
|
(Афіны, Грэцыя; 7 красавіка 1929) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
|
(Афіны, Грэцыя; 25 лістапада 1949) |
|||
| Самае буйное паражэнне | |||
|
(Будапешт, Венгрыя; 25 сакавіка 1938) |
|||
| Чэмпіянат свету | |||
| Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 1994) | ||
| Найлепшы вынік | 1/8 фінала (2014) | ||
| Чэмпіянат Еўропы | |||
| Колькасць удзелаў | 4 (Упершыню 1980) | ||
| Найлепшы вынік |
|
||
| Алімпійскія гульні | |||
| Колькасць удзелаў | 3 (Упершыню 1920) | ||
| Найлепшы вынік | Першы раўнд (2004) | ||
| Кубак канфедэрацый | |||
| Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2005) | ||
| Найлепшы вынік | Групавы раўнд (2005) | ||
Нацыянальная зборная Грэцыі па футболе (грэч. Εθνική Ελλάδος) прадстаўляе Грэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах і кантралюецца Грэчаскай федэрацыяй футбола, кіруючым футбольным органам Грэцыі. Хатнім стадыёнам зборнай з’яўляецца Караіскакіс у Пірэе. Зборная Грэцыі з’яўляецца адной з дзевяці нацыянальных каманд, якія перамагалі на чэмпіянаце Еўропы, што робіць яе адной з самых паспяховых зборных у гісторыі гэтага спаборніцтва.
На чэмпіянаце Еўропы 1980 года Грэцыя ўпершыню гуляла ў асноўнай стадыі буйнога міжнароднага турніру, патрапіўшы ў васьмёрку найлепшых каманд кантынента, якія тады прымалі ўдзел у чэмпіянаце, але не выйшла з групы, набраўшы толькі адно ачко. У 1994 годзе зборная Грэцыі ўпершыню прабілася на чэмпіянат свету, але пасля бяспройграшнага выступу ў кваліфікацыі, прайграла ўсе тры матчы ў групавым раўндзе, не забіўшы ніводнага мяча.
Чэмпіянат Еўропы 2004 года быў адзначаны як найвышэйшая кропка ў гісторыі грэчаскага футбола, калі зборная стала чэмпіёнам кантынента, толькі ў другі раз удзельнічаўшы на спаборніцтве. Пачаўшы турнір у якасці аўтсайдараў, грэкі перамаглі некалькі фаварытаў, уключаючы дзеючых чэмпіёнаў зборную Францыі і зборную Партугаліі, якая прымала турнір, у першым і фінальным матчах чэмпіянату. Трыумф таксама дазволіў Грэцыі прымаць удзел на кубку Канфедэрацый 2005 года.
Пасля гэтай перамогі зборная Грэцыі ўдзельнічала ў чатырох з шасці наступных буйных турнірах, дасягнуўшы чвэрцьфінальнай стадыі на чэмпіянаце Еўропы 2008 года і стадыі 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету 2014 года. Апроч таго, на працягу дзесяці гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце грэкі амаль бесперапынна ўваходзілі ў топ-20 каманд свету ў рэйтынгу ФІФА, займаўшы найвышэйшае для сябе сёмае месца ў студзені 2014 года.
Зноскі
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Чэмпіянаты Еўропы па футболе | ||
| Золата | Партугалія 2004 | |