Андрэа Віктарын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэа Віктарын
пасол Германіі ў Арменіі[d]
2007 — 2009
Пераемнік Hans-Jochen Schmidt[d]
пасол Германіі ў Латвіі[d]
2012 — 31 жніўня 2015
Пераемнік Rolf Schütte[d]
пасол Еўрапейскага Саюза ў Беларусі[d]
з верасень 2015

Нараджэнне 13 снежня 1957(1957-12-13) (66 гадоў)
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэа Віктарын (ням.: Andrea Joana-Maria Wiktorin; 13 снежня 1957, Бон, ФРГ) — нямецкі дыпламат.

З 1989 года на дыпламатычнай службе ў МЗС Германіі. Працавала ў пасольствах ФРГ у Латвіі, Нідэрландах, Арменіі. У 2000—2003 гадах была саветнікам пасольства Германіі ў Беларусі. З 2012 года ўзначальвала нямецкае дыппрадстаўніцтва ў Рызе.

З 2015 да 2019 года кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі. 11 верасня 2015 прыбыла ў Мінск[1]. За перыяд яе знаходжання на гэтай пасадзе істотна актывізаваўся палітычны дыялог Беларусі з выканаўчымі структурамі Еўрапейскага саюза, набылі рэгулярны характар пасяджэнні каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС і галіновых дыялогаў, пашырылася інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, павялічыліся аб’ёмы тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза для Беларусі. Бакі наблізіліся да падпісання пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Тавараабарот паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам у 2015—2018 гадах павялічыўся з $14,4 млрд да $17,3 млрд, у тым ліку экспарт Беларусі — з $8,6 млрд да $10,2 млрд.[2]

Зноскі