Андрэй Аляксеевіч Асташоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Аляксеевіч Асташоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1970(1970-10-26) (53 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр скульптура, графіка і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у
Сайт ostashov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Аляксеевіч Асташоў (нар. 26 кастрычніка 1970, г. Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра скульптуры). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковай скульптуры і паркавай скульптуры[2], графікі[1]. Матэрыял — бронза, камень[2].

Сярод твораў: скульптуры «Выкраданне ў Еўропу», «Адраджэнне міфа», «Развітанне з небам», «Лялечнае вяселле», «Дзяўчына і гном» (усе Мінск)[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі мастацтваў (Малага, Іспанія), у прыватных зборах у Беларусі і за яе межамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
  2. а б в г Асташоў Андрэй Аляксеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асташоў Андрэй Аляксеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.