Андрэй Андрэевіч Бойка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Андрэевіч Бойка
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1967(1967-06-16) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2014) і кандыдат фізіка-матэматычных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар

Андрэй Андрэевіч Бойка (нар. 16 чэрвеня 1967, в. Дуброва, Гомельская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, фізікі цвёрдага цела, оптыкі. Доктар тэхнічных навук (Расія, 2014; Беларусь, 2015), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1996), дацэнт (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Фізіка» (1991; аспірантура, 1995), Інстытут хіміі сілікатаў імя І. В. Грабеншчыкова РАН (дактарантура, 2009).

Працаваў у СШ № 24 г. Гомель (1990—1991, настаўнік інфарматыкі), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1991—1996), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1996, энергетычны факультэт, кафедра фізікі, дацэнт, з 2007 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: фізікахімія золь-гель працэса; матэрыялазнаўства неметалічных матэрыялаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Золь-гель синтез оптически активных неорганических оксидных материалов : диссертация … доктора технических наук : 05.17.11 : защищена 24.09.2013 : утверждена 11.03.2014 / Бойко Андрей Андреевич. — Санкт-Петербург, 2013.
  • Влияние ионов церия на свойства гельных кварцевых стекол для оптических светофильтров : диссертация … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 ; 01.04.05 / Бойко Андрей Андреевич. — Гомель, 1996.
  • Золь-гель синтез оптического кварцевого стекла / Е. Н. Подденежный, А. А. Бойко. — Гомель, 2002.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]