Андрэй Андрэевіч Маркаў (старэйшы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Андрэ́й Андрэ́евіч Ма́ркаў (14.6.1856, Разань, Расія — 20.7.1922, Петраград) — расійскі матэматык. Акадэмік Пецярбургскай АН (1896). Зрабіў вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей і тэорыю лікаў. Бацька матэматыка А. А. Маркава-малодшага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Андрэевіч Маркаў нарадзіўся ў Разані у сям'і чыноўніка Андрэя Рыгоравіча Маркава.

У 1866 годзе Андрэя Маркава аддалі ў 5-ю Пецярбургскую гімназію. У 1874 г. ён закончыў гімназію і паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт. Закончыў універсітэт у 1878 годзе, і там жа з 1880 года выкладаў (з 1886 года прафесар фізіка-матэматычнага факультэта).

Уклад у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па тэорыі імавернасцей і яе прыкладаннях, тэорыі лікаў, матэматычным аналізе і матэматычнай статыстыцы.

Даў пачатак тэорыі т.зв. маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл. ланцуг Маркава), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Избранные труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]