Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Архіпаў)
Футбол
Андрэй Архіпаў
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў
Нарадзіўся 6 лютага 1995(1995-02-06) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча ЛКС (Явішавіцы)
Маладзёжныя клубы
0000—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 89 (1)
2019 Польшча Вісьлане (Яськавіцы)
2019 Польшча Бахэнскі КС
2020 Беларусь Ліда 18 (0)
2021 Польшча Падлясе (Бяла Падляска)
2023— Польшча ЛКС (Явішавіцы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2024.

Андрэй Архіпаў (нар. 6 лютага 1995) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба ЛКС з Явішавіцаў.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сезоне 2014 далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў аснове і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе сталічнай каманды, аднак з мая згубіў месца ў аснове. З верасня стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[1] і неўзабаве далучыўся да польскага клуба «Вісьлане». Пазней выступаў таксама за «Бахэнскі КС».

У лютым 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[2]. Пакінуў клуб у кастрычніку 2020 года і пераехаў у Польшчу[3], дзе ў пачатку 2021 года папоўніў склад клуба «Падлясе». Гуляў у гэтым клубе да канца сезона 2020/21.

У пачатку 2023 года далучыўся да ЛКС з Явішавіцаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д3 Прамень Беларусь 3 0
2015 Д3 Прамень Беларусь 20 1
2016 Д2 Прамень Беларусь 25 0
2017 Д2 Прамень Беларусь 29 0
2018 Д1 Прамень Беларусь 12 0
2020 Д2 Ліда Беларусь 18 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Луч" расстался с защитником (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
  2. Защитник Архипов пополнил ряды "Лиды" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
  3. Футболист «Лиды» снялся в видео против насилия – получил выговор, ушел из клуба и подписался за честные выборы (руск.). by.tribuna.com.
  4. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.