Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Архіпаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў
Нарадзіўся 6 лютага 1995(1995-02-06) (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Ліда
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2014 — 2018 Беларусь Прамень (Мінск) 89 (1)
2019 Польшча Вісьлане (Яськавіцы)
2019 Польшча Бахэнскі КС
2020 — Беларусь Ліда

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2020.


Андрэй Архіпаў (нар. 6 лютага 1995) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сезоне 2014 далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў аснове і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе сталічнай каманды, аднак з мая згубіў месца ў аснове. З верасня стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[1] і неўзабаве далучыўся да польскага клуба «Вісьлане». Пазней выступаў таксама за «Бахэнскі КС».

У лютым 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д3 Прамень Беларусь 3 0
2015 Д3 Прамень Беларусь 20 1
2016 Д2 Прамень Беларусь 25 0
2017 Д2 Прамень Беларусь 29 0
2018 Д1 Прамень Беларусь 12 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]