Андрэй Валянцінавіч Якаўлеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Андрэй Якаўлеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Валянцінавіч Якаўлеў
Нарадзіўся 20 лютага 1989(1989-02-20)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Паланга
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 2 (0)
2007 Украіна Сталь (Днепрадзяржынск) 12 (0)
2008 — 2009 Латвія Алімп (Рыга) 30 (0)
2010 Украіна Металург (Данецк) 0 (0)
2010 Узбекістан Насаф (Каршы) 11 (0)
2011 — 2012 Украіна Палтава 13 (2)
2012   Славакія Татран (Прэшаў) 7 (0)
2012 — 2013 Славакія Татран (Прэшаў) 23 (1)
2014 Беларусь Слуцк 17 (2)
2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 6 (2)
2015 Расія Сокал (Саратаў) 12 (2)
2015 — 2016 Малдова Зара (Бэлць) 19 (3)
2016 Казахстан Тараз 16 (2)
2017 Грэцыя Нікі Волас 0 (0)
2018 Украіна Валынь (Луцк) 23 (9)
2019 Арменія Арарат (Ерэван) 10 (0)
2019 — Літва Паланга 7 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3. 10. 2019.


Андрэй Якаўлеў (нар. 20 лютага 1989, Харкаў) — украінскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Паланга».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў на Украіне за клубы ніжэйшых ліг, таксама гуляў у Латвіі і Узбекістане. У 2012 годзе быў арандаваны славацкім «Татранам», пасля добрай гульні за клуб перайшоў туды на сталай аснове. Пасля выступаў у Славакіі яшчэ паўтары гады.

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Слуцк»[2]. У складе слуцкага клуба хутка стаў іграком асновы, звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, але часам быў атакуючым паўабаронцам ці нават нападнікам.

У жніўні 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў аснове барысаўчан (звычайна як правы паўабаронца), але потым апынуўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[4] і перайшоў у клуб расійскай ФНЛ «Сокал» з Саратава[5].

У другой палове 2015 года выступаў у малдаўскім клубе «Зара». У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», але не падышоў беларускаму клубу[6] і вярнуўся ў «Зару». У чэрвені 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз». У першай палове 2017 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі Волас». У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком «Валыні».

У студзені 2019 года папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[7], пакінуў яго ў чэрвені таго ж года. У ліпені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску»[8], аднак у выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад літоўскай «Палангі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]