Андрэй Фёдаравіч Гуцаў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Андрэй Гуцаў)
Андрэй Фёдаравіч Гуцаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. 4 лістапада 1967, в. Галавінцы Гомельскага раёна) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся на беларускага аддзялення філалагічным факультэце БДУ, у 1989 годзе з 4-га курса перавёўся на 1-ы курс групы перакладчыкаў філалагічнага факультэта Латвійскага ўніверсітэта, якую скончыў 1993 годзе. З 1994 года працаваў настаўнікам у беларускай школе ў Рызе. Жыў у Юрмале (Булдуры).[1]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў паэзіі «Адчужэнне», «Шалёная ноч» і прозы «Кніга зданяў» (2013).
Перакладае з латышскай мовы. Пераклаў паасобныя творы Улдыса Бэрзыньша і інш. Разам з Лявонам Баршчэўскім уклаў «Кароткую граматыку латышскай мовы» (2008)[2].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]З кнігай «Кніга зданяў» трапіў у шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2014 год.
Зноскі
- ↑ Андрэй Гуцаў — пра час, ментальнасць і паэзію Архівавана 4 сакавіка 2016. — svitanak.lv, 06 чэрвеня 2014, 10:44
- ↑ Баршчэўскі Л., Гуцаў А. Кароткая граматыка латышскай мовы — Мн.: Радыёла-плюс, 2008. — 96 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі») — ISBN 978-985-448-086-2