Андрэй Зіноўевіч Цісык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Зіноўевіч Цісык
Дата нараджэння 1945
Месца нараджэння
Род дзейнасці філолаг-класік, лацініст, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера лацінская мова, антычная культура[d], лаціністыка[d], класічная мова[d] і медыцынская тэрміналогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Андрэй Зіноўевіч Цісык (нар. 1945) — беларускі філолаг-лацініст, спецыяліст у галіне антычнай культуры, класічных моў і медыцынскай тэрміналогіі. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Загадчык кафедры лацінскай мовы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў БДМУ з 1975 года. Скончыў у 1975 годзе факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Украіна) па спецыяльнасцях: «філолаг-класік; выкладчык класічных моў і антычнай літаратуры; выкладчык нямецкай мовы»[3].

З 1989 года — дацэнт кафедры замежных моў, загадчык курса лацінскай мовы БДМУ. У 1990 годзе арганізаваў кафедру лацінскай мовы, якую ўзначальваў да верасня 2015 года. З 2015 года — дацэнт кафедры лацінскай мовы БДМУ. Старшыня метадычнай камісіі гуманітарных дысцыплін БДМУ[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шасці тыпавых праграм па дысцыпліне «Лацінская мова» для спецыяльнасцей «Лячэбная справа», «Педыятрыя», «Медыка-прафілактычная справа», «Стаматалогія» і пяці тыпавых праграм дысцыпліне «Лацінская мова» для ўсіх спецыяльнасцей медыцынскіх вучылішчаў Рэспублікі Беларусь. Аўтар шасці падручнікаў і чатырох навучальных дапаможнікаў па лацінскай мове для ВНУ і медыцынскіх вучылішчаў Рэспублікі Беларусь, аўтар і суаўтар пятнаццаці метадычных дапаможнікаў, навучальных слоўнікаў і практыкумаў[3].

А. З. Цісык арганізаваў выкладанне дысцыпліны «Лацінская мова» на англійскай мове для замежных студэнтаў лячэбнага, стаматалагічнага і фармацэўтычнага факультэтаў і склаў на англійскай мове навучальныя дапаможнікі і падручнікі для студэнтаў гэтых факультэтаў. Сумесна з кафедрамі медыка-біялагічных і клінічных дысцыплін распрацаваў і апублікаваў 15 тэрміналагічных слоўнікаў з мэтай інтэграцыі профільнай лексікі ў курсах гэтых дысцыплін і курса лацінскай мовы. На працягу многіх гадоў прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялаў да Міжнароднай інтэрнэт-алімпіяды па лацінскай мове і медыцынскай тэрміналогіі, якая праводзіцца на базе Ульянаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Расійскай Федэрацыі[3].

На працягу шэрагу гадоў чытаў лекцыі і спецкурсы па лацінскай мове і антычнай літаратуры для студэнтаў аддзялення «Класічная філалогія» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, што спрыяла падрыхтоўцы выпуску першых пакаленняў беларускіх спецыялістаў па класічнай філалогіі, частка з якіх працуе ў складзе кафедры лацінскай мовы БДМУ. Неаднаразова прыцягваўся ў якасці старшыні ДЭК на дзяржаўных выпускных іспытах па кафедры класічнай філалогіі БДУ[3].

Тройчы выступаў у якасці афіцыйнага апанента пры абароне дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук[3].

У апошнія гады актыўна папулярызаваў антычную літаратуру і культуру ў інтэрнэце на сваім сайце «Антычнасць і сучаснасць Андрэя Цісыка», дзе запісаў каля сямідзесяці відэалекцый[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 205 друкаваных прац, сярод якіх навучальная, вучэбна-метадычная і навуковая літаратура, артыкулы і тэзісы навуковых дакладаў па медыцынскай латыні і класічнай філалогіі, па антычнай літаратуры, навалацінскай літаратуры Беларусі, культуралогіі. Удзельнічаў у шматлікіх навуковых канферэнцыях ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны[3].

  • Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, рускай, лацінскай і англійскай мовах : метадычны дапаможнік /А. З. Цісык [ і інш.]. — Мінск, 2008.
  • Руска-беларуска-лацінскі слоўнік тэрмінаў па стаматалогіі дзіцячага ўзросту : (метадычны дапаможнік) / Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут; [падрыхтавалі: Т. Р. Белая і інш. ; пад рэдакцыяй Э. М. Мельнічэнкі]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За плённую педагагічную, навуковую, выхаваўчую і арганізацыйную работу А. З. Цісык неаднаразова заахвочваўся адміністрацыяй БДМУ, двойчы ўзнагароджваўся Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3]. У 2002 годзе яму была ўстаноўлена па Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь персанальная надбаўка да акладу за выдатны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі. За істотны асабісты ўклад у развіццё МДМІ-БДМУ і ў сувязі з 90-годдзем з дня ўтварэння ВНУ ўзнагароджаны імянным нагрудным знакам «Дыямент Беларусі». У сувязі са 100-гадовым юбілеем МДМІ-БДМУ узнагароджаны памятным імянным знакам і ўзнагароджаны Ганаровай граматай кіраўніцтва ўніверсітэта[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999.