Андрэй Іванавіч Лявончык
| Поўнае імя | Андрэй Іванавіч Лявончык | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
2 студзеня 1977[1] (49 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 176 см | ||||||||||||
| Вага | 72 кг | ||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Андрэй Лявончык (нар. 2 студзеня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Вядомы, перш за ўсе, па выступах за салігорскі «Шахцёр».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага «Дынама», гуляў за другую і асноўную каманду. З 2001 года — ігрок салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў капітанам каманды.
У сезоне 2013 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[2]. У сезоне 2014, аднак, капітанства ў камандзе перайшло ад Лявончыка да Аляксандра Юрэвіча. Сам Андрэй пачаў сезон 2014, звычайна толькі выходзячы на замену, але пазней, з-за траўм асноўных ігракоў, стаў выхадзіць у стартавым складзе. Пад канец сезону зноў стаў пераважна толькі выхадзіць на замену. 4 кастрычніка 2014 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», згуляў 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[3].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.
Пасля завяршэння кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2015 года завяршыў кар’еру і перайшоў на пасаду намесніка дырэктара «Шахцёра»[4]. У маі 2018 года, пасля пераходу Юрыя Вяргейчыка на працу ў АБФФ, Лявончык стаў дырэктарам салігорскага клуба[5]. Заставаўся на пасадзе да сакавіка 2021 года[6].
Перад сезонам 2022 стаў намеснікам дырэктара дзяржынскага «Арсенала»[7].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2005
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2011, 2012, 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2000, 2002, 2004, 2006, 2007, 2014
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2004, 2014
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 1995 | Д2 | Дынама-Юні | 5 | 0 | |
| 1996 | Д2 | Дынама-Юні | 19 | 5 | |
| 1997 | Д2 | Дынама-Юні | 23 | 0 | |
| 1998 | Д2 | Дынама-Юні | 30 | 7 | |
| 1999 | Д1 | Дынама | 23 | 7 | |
| 2000 | Д1 | Дынама | 19 | 2 | |
| 2001 | Д1 | Шахцёр | 26 | 2 | |
| 2002 | Д1 | Шахцёр | 23 | 1 | |
| 2003 | Д1 | Шахцёр | 30 | 1 | |
| 2004 | Д1 | Шахцёр | 29 | 3 | |
| 2005 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
| 2006 | Д1 | Шахцёр | 26 | 1 | |
| 2007 | Д1 | Шахцёр | 21 | 6 | |
| 2008 | Д1 | Шахцёр | 29 | 1 | |
| 2009 | Д1 | Шахцёр | 25 | 5 | |
| 2010 | Д1 | Шахцёр | 29 | 0 | |
| 2011 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 | |
| 2012 | Д1 | Шахцёр | 24 | 0 | |
| 2013 | Д1 | Шахцёр | 28 | 1 | |
| 2014 | Д1 | Шахцёр | 28 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Leonchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Андрей Леончик продлил контракт с "Шахтером"
- ↑ Леончик сыграл 500-й матч в высшей лиге
- ↑ Андрей Леончик завершил карьеру и стал заместителем директора "Шахтера"
- ↑ Директором "Шахтера" стал Андрей Леончик
- ↑ "Шахтер" назвал доход от продаж игроков
- ↑ Андрей Леончик: "Еврокубки с "Шахтером" были как глоток свежего воздуха. А "Арсенал" еще только учится"