Клуб Сяргея Алейнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клуб Сяргея Алейнікава — адзін з трох ганаровых клубаў, заснаваны рэдакцыяй газеты “Прессбол” (разам з клубам бамбардзіраў і клубам "сухіх" варатароў). Уключае футбалістаў, якія сыгралі 500 і больш матчаў на вышэйшым узроўні. Названы ў гонар выбітнага айчыннага футбаліста Сяргея Алейнікава, які першы сыграў гэту колькасць матчаў у прафесійным футболе.

Умовы ўключэння[правіць | правіць зыходнік]

У клуб уключаюцца футбалісты, якія сыгралі 500 і больш матчаў у: 1) вышэйшых лігах (дывізіёны 1) чэмпіянатаў Беларусі, СССР і замежных краін; 2) у розыгрышах Кубкаў Беларусі, СССР і іншых краін на ўсіх стадыях (у Англіі, Францыі і Японіі — яшчэ і ў Кубках ліг); 3) у складзе нацыянальнай, алімпійскай і маладзёжнай зборных Беларусі і СССР; 4) у еўрапейскіх клубных кубкавых турнірах (Кубак чемпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў, Кубак УЕФА/Лігі Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў і Кубак Інтэртота) у складзе беларускіх (з 1992 года), савецкіх (да 1992 года) і замежных клубаў; 5) у Суперкубках Беларусі, СССР і іншых краін.

Склад клуба[правіць | правіць зыходнік]

На студзень 2023 года ў клуб уваходзяць[1]:

Найбліжэйшым кандыдатам на ўступленне з’яўляецца Аляксандр Мартыновіч — 493 матчы.

Зноскі

  1. Клуб Сергея Алейникова. Драгун в топ-6 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]