ФК Арсенал Дзяржынск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Арсенал Дзяржынск
ФК Арсенал Дзяржынск.gif
Заснаваны 2019
Горад Дзяржынск, Беларусь
Стадыён «Гарадзея», Гарадзея
Умяшчальнасць: 1500
Галоўны трэнер Сяргей Паўлюковіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 14 месца, паражэнне ў стыкавых матчах
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Арсенал»беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. Па выніках сезона 2022 клуб страціў месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года[1]. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна»[2]. Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2023 года[3].

Паз. Імя Нар.
99 Беларусь Бр Арцём Сарока 1992
19 Беларусь Аб Антон Абрамовіч 1999
91 Беларусь ПА Арцём Міраеўскі 1999
Паз. Імя Нар.
7 Беларусь Нап Руслан Мялкоўскі 2006
25 Беларусь Нап Дзмітрый Мацяш 2000

Па-за складам[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
18 Беларусь Аб Дзмітрый Каплуноў 1994
11 Камерун ПА Фабрыс Будэга 1998
51 Беларусь ПА Аляксандр Скшынецкі 1990
Паз. Імя Нар.
79 Беларусь ПА Станіслаў Сазановіч 1992
8 Беларусь Нап Глеб Рассадкін 1995
9 Беларусь Нап Арцём Кійко 1996

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Яраслаў Ключнік 1999
Беларусь Аб Антон Анцыпяровіч 2003
Беларусь Аб Сяргей Волкаў 2001
Беларусь Аб Вадзім Гарошка 2005
17 Беларусь ПА Фёдар Лебедзеў 2003
Беларусь ПА Мікіта Гузач 2005
Беларусь ПА Даніла Дзьячэнка 2003
Беларусь ПА Яўген Ляўданскі 2003
Паз. Імя Нар.
Узбекістан ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
Беларусь ПА Павел Міхайлаў 2004
Беларусь ПА Даніла Скачко 2002
Беларусь ПА Андрэй Сямашка 2004
29 Беларусь Нап Даніла Стаін 2002
Беларусь Нап Ілья Краўцоў 2005
Беларусь Нап Андрэй Новік 2004
Беларусь Нап Дзмітрый Шунейка 2004

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019 Другая (Д3) 1 28 25 1 2 119–14 76 1/16 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2020 Першая (Д2) 4 26 13 7 6 41–28 46 Чвэрцьфінал
2021 Першая (Д2) 1 33 20 8 5 59–22 68 1/8 фіналу Flecha verde.png Выхад у Вышэйшую лігу
2022 Вышэйшая (Д1) 14 30 5 8 17 18–42 23 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 4–5 Descento.svg Вылет у Першую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць рагачоўскага «Макслайна», чацвёртай каманды Першай лігі 2022 (3:2, 1:3).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]