Перайсці да зместу

Андрэй Ляшчынскі (1559—1606)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Ляшчынскі)
Андрэй Ляшчынскі
Вянява
Вянява
ваявода брэсцка-куяўскі[d]
з 1591
староста накельскі[d]
з невядома

Нараджэнне 29 лістапада 1559(1559-11-29)[1]
Смерць 24 ліпеня 1606(1606-07-24)[1] (46 гадоў)
Род Ляшчынскія
Бацька Рафал Ляшчынскі
Жонка Ганна з Фірлеяў[d][2], Фядора з Сангушкаў[d][3][2] і Соф’я з Апалінскіх[d]
Дзеці Рафал Ляшчынскі, Ян Ляшчынскі, Пшэцлаў Ляшчынскі, Вацлаў Ляшчынскі, Барбара з Ляшчынскіх[d] і Katarzyna Leszczyńska[d]
Веравызнанне пратэстанцтва і кальвінізм

Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[4] і Барбары з Вольскіх.

На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[4].

Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[4].

Ляшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.

Зноскі