Ян Дамінікавіч Пац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Дамінікавіч Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
6-ы Ваявода менскі
9 сакавіка 1600 — 1610
Папярэднік Андрэй Ян Завіша
Пераемнік Мікалай Сапега
Цівун віленскі
29 красавіка 1589 — 1610
Папярэднік Станіслаў Нарушэвіч
Пераемнік Крыштаф Весялоўскі
Вялікі чашнік літоўскі
1581 — 1589
Папярэднік Мацей Пяткевіч
Пераемнік Пётр Валовіч
 
Нараджэнне каля 1550
Смерць 1610(1610)
Род Пацы
Бацька Дамінік Пац
Маці Ганна Лозка
Жонка Крысціна Нарушэвіч
Соф'я Вішнявецкая
Дзеці Крыштаф
Аляксандр
Аўрэліян
Ян Казімір
Павел
Фелікс
Ганна

Ян Дамінікавіч Пац (каля 1550 — верасень ці кастрычнік 1610) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік ВКЛ з 1581, віленскі цівун з 29 красавіка 1589, менскі ваявода з 9 сакавіка 1600 «па Андрэю Завішы», камянецкі і даўгялішскі староста.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Дамініка і Ганны, дачкі берасцейскага войскага Андрэя Барысавіча Лозкі і Ганны. Родны брат Мікалая і зводны брат па матчынай лініі Іпація Пацея.

Кальвініст, з 1600 каталік. На сойме 1587 прапанаваў выбраць на трон Рэчы Паспалітай цара Фёдара Іванавіча. У 1592 абраны маршалкам інквізіцыйнага сойму. У 1594 быў мадэратарам дыспута езуіта ксяндза Сміглецкага з арыянамі.

У 1582 атрымаў прывілей на вёску Дымнікі ў камянецкай дзяржаве. У 1584 атрымаў падобныя прывілеі на сёла Ківіле і Кліколе на Жмудзі, якія яму саступіў смаленскі кашталян яго стрый Мікалай Пац. У 1585 прызначаны каралём камісарам дзеля размежавання каралеўскіх земляў з маёнткамі, належачымі Пацам. На Варшаўскім сойме 1596 прызначаны камісарам дзеля размежавання Падляшскага, Берасцейскага ваяводстваў і Гарадзенскага павета.

У 1588 кароль дазволіў яму выкупіць камянецкае староства ў нашчадкаў берасцейскага ваяводы Гаўрылы Гарнастая. У тым жа годзе прадаў князю Мікалаю Радзівілу Сіротку мястэчка Кунаса недалёка ад Нясвіжа за 12000 коп грошаў. У 1595 канцлер Леў Сапега са згоды караля саступіў яму даўгяліцкую дзяржаву.

Купіў мястэчка Чартарыйск на Валыні ў князя Юрыя Міхайлавіча Чартарыйскага, які абумовіў сябе права на пражыванне ў замку Чартарыйскім на працягу сямі год. Але Ян Пац быў з гэтым нязгодзен і сам там пасяліўся. У адказ 5 снежня 1602 князь Юрый Чартарыйскі са сваімі людзьмі і сябрамі Бенядзіктам Гулевічам і брацлаўскім кашталянам Мікалаем Сямашкам напалі на Чартарыйск і пабілі людзей Паца, а яго самога паранілі. Пац паклікаў грабежнікаў на каралеўскі суд, але праз нейкі час абодвы бакі дасягнулі ў 1603 перамір'я з дапамогай ваяводы віленскага князя Крыштафа Радзівіла і ваяводы валынскага князя Аляксандра Астрожскага. Юрый Чартарыйскі адмовіўся ад вольнага пражывання ў замку Чартарыйскім і прадаў яго за 400000 злотых, а Пац у сваю чаргу запісаў Чартарыйскаму замак і мястэчка Муравіца(польск.) бел. ў Валынскім ваяводстве.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Першы шлюб з Крысцінай Нарушэвіч, дачкой смаленскага кашталяна і віленскага цівуна Станіслава і Камаеўскай, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Соф'яй Вішнявецкай (15694 лютага 1619), дачкой валынскага ваяводы Андрэя і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пасля смерці Яна Паца яго жонка пабралася шлюбам у другі раз з расенскім і скірстымонскім старостам Крыштафам Вацлавам Шэметам. Памёрла 4 лютага 1619 у Беразіно, пахавана ў кафедры святога Станіслава ў Вільні.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

 
 
Мікалай Пац
(?-каля 1550)
 
 
 
Аляксандра Гальшанская
(?-каля 1553)
 
 
 
Андрэй Барысавіч Лозка
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дамінік Пац
(?-1579)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Лозка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Крысціна Нарушэвіч
 
 
Ян Пац
(каля 1550-1610)
 
 
Соф'я Вішнявецкая
(1569-1619)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр Пац
(каля 1580-1635)
 
 
 
 
 
 
 
Ян Казімір Пац
(каля 1590-1653)
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]