Андрэй Мікалаевіч Латушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мікалаевіч Латушкін
Дата нараджэння 8 жніўня 1979(1979-08-08) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст, музыкант, паэт, гістарычны рэканструктар, кампазітар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар

Андрэй Мікалаевіч Латушкін (нар. 8 жніўня 1979, в. Піямонт, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, архівіст, паэт, музыкант. Спецыяліст па архіўнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2014)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 жніўня 1979 года ў вёсцы Піямонт Талачынскага раёна[1].

Скончыў у 2001 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», у 2005 годзе — аспірантуру БДУ. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў у канцы XVIII — першай палове XX стагоддзя»[1].

У 2000—2005 гадах працаваў у аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і аддзеле старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. З 2005 года выкладчык, а пасля дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістфака БДУ[1].

У 2004—2005 і 2013—2014 гадах стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта[1].

Паэт, кампазітар, выканаўца (фольк-спевы). Удзельнік руху гістарычнай рэканструкцыі рыцарскай эпохі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: крыніцазнаўства гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; кірылічная, лацінская (польская) палеаграфія; гісторыя і арганізацыя архіўнай справы; фамільныя архівы Беларусі; тэарэтычныя аспекты архівазнаўства; пошук і рэстытуцыя страчанай дакументальнай спадчыны Беларусі; навуковая публікацыя гістарычных крыніц XVI—XVIII стагоддзяў; генеалогія Беларусі[1].

Знаўца архіва і бібліятэчных збораў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў, які на аснове вынікаў яго даследавання ўнесены (2009) у Міжнародны рэестр Праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2019)[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]