Перайсці да зместу

Андрэй Мікалаевіч Мяцеліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Мікалаевіч Мяцеліца
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан
з 19 лістапада 2020
Папярэднік Андрэй Ермаловіч

Нараджэнне 19 красавіка 1976(1976-04-19) (48 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Андрэй Мікалаевіч Мяцеліца (нар. 19 красавіка 1976 г., Магілёў) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1998 годзе працаваў юрыдычным кансультантам МЗС Беларусі. У 1999 годзе — другі сакратар Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. У 1999—2001 гадах — прававы назіральнік Місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў Косава (Югаславія). У 2002 годзе — першы сакратар Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. У 2002—2003 гадах — дарадца Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. У 2003—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. У 2005—2007 гадах — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 2007—2009 гадах — дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 2009—2010 гадах — старшы саветнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

У 2010—2011 гадах — начальнік упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі. У 2011—2015 гадах — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сербіі. У 2015—2020 гадах — начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

З 19 лістапада 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.

Валодае англійскай, нямецкай і сербскай мовамі.

Жанаты, мае сына.