Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч
Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Рыбак | ||||||
Пераемнік | Андрэй Мяцеліца | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 мая 1971 (53 гады) |
||||||
Адукацыя |
Андрэй Рыгоравіч Ермаловіч (нар. 6 мая 1971, Мінск) — беларускі дыпламат. З 30 чэрвеня 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філасофска-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). У 1994—1996 гадах — аглядальнік «Нацыянальнай эканамічнай газеты». У 1996—1997 гадах — загадчык сектара па сувязях з замежнымі кантрольнымі органамі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У 1997—1998 гадах — загадчык сектара міжнароднага пратаколу упраўлення міжнародных сувязяў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998—2000 гадах памочнік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2000—2002 гадах — памочнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова. У 2006—2007 гадах — начальнік аддзела Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2009 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы. У 2013—2014 гадах — начальнік аддзела Украіны, Малдовы і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 чэрвеня 2014 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.