Андрэй Міхайлавіч Данілка
| Андрэй Данілка | |
|---|---|
| Андрій Данилко | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | укр.: Андрій Михайлович Данилко |
| Род дзейнасці | спявак, комік, вядучы, аўтар песень, кінакампазітар, рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, акцёр, тэлевядучы, паэт, паэт-песеннік, парадыст, студыйны музыкант |
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1973[1] (52 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Міхаіл Сямёнавіч Данілка |
| Маці | Святлана Іванаўна Волкава |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | serduchka.mamamusic.ua |
Андрэй Міхайлавіч Данілка (псеўданім Верка Сярдзючка) (укр.: Андрі́й Миха́йлович Дани́лко; 2 кастрычніка 1973, Палтава) — украінскі артыст-травесці, спявак, тэлевядучы, акцёр і гумарыст. Народны артыст Украіны (2008).
Вобраз Веркі Сярдзючкі
[правіць | правіць зыходнік]Верка Сярдзючка — сцэнічны вобраз і псеўданім Андрэя Міхайлавіча Данілкі, прыдуманы ім у 1989 годзе і актыўна выкарыстоўваецца з 1993 года. Верка Сярдзючка стала шырока вядомым персанажам пасля выхаду на тэлеканале ТБ-6 украінскага ток-шоу «СВ-шоу» (першапачаткова на канале 1+1), дзе Сярдзючка выступала ў ролі правадніцы спальнага вагона. Гэта дагледжаная, грудастая жанчына з рэзкім голасам і грубымі манерамі. Размаўляе на суржыку.
З восені 2008 года на тэлеканале «Украіна» штотыдзень выходзіла ў эфір «Шоу Веркі Сярдзючкі».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Год |
|---|---|
| Я рождена для любви | 1997 |
| Неизданное | 2002 |
| Ха-ра-шо! | 2003 |
| Чита Дрита | |
| Неизданное: Жениха хотела | 2004 |
| После тебя… (інструментальны альбом) | 2005 |
| Tralli-Valli | 2006 |
| Doremi Doredo | 2008 |
| Sexy | 2020 |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Год |
|---|---|
| «Пирожок» | 2001 |
| «Вера+Миша» (feat. Михайло Поплавський) | |
| «Гоп-гоп» | 2002 |
| «Я не поняла» (feat. ВІА Гра) | |
| «Чита дрита» | 2003 |
| «Ха-ра-шо» | |
| «Жениха хотела» (feat. Глюк'OZA) | 2004 |
| «Тралі-Валі» | 2005 |
| «Dancing Europe» | 2007 |
| «Doremi» | 2008 |
| «Дольче Габбана» | 2010 |
| «На облаках» (feat. EL Кравчук) | 2011 |
| «Смайлик» | |
| «Розовый свитер» | 2012 |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 год. Кубак імя Аркадзя Райкіна на фестывалі «Кубак гумару» за персанаж Сярдзючку.
- 2003 год — «Залаты грамафон» за песню «Яне зразумела»
- 2004 год — «Залаты грамафон» за песні «Чыта-дрыта» і дуэт з Глюкоzай «Жаніха жадала»
- 2008 год. Прэзідэнт Украіны Віктар Андрэевіч Юшчанка прысвойвае званне Народнага артыста Украіны.
- 2011 год — «Залаты грамафон» за песню «Дольчэ Габана»
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Восенню 2022 года выставіў на аўкцыён Sotheby’s свой набыты раней Rolls-Royce Silver Shadow 1974 года, які належаў Фрэдзі Мэрк’юры[2]. 5 лістапада 2022 года аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 250 000 фунтаў стэрлінгаў (11 мільёнаў грыўняў), усе 100 % выручаных сродкаў па рашэнні Андрэя Данілкі пайшлі на будаўніцтва новага сучаснага цэнтра рэабілітацыі і пратэзаванне пацярпелых на вайне ўкраінцаў на Львоўшчыне.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Věrka Serďučka // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ https://myukraine.in.ua/2022/11/02/andrij-danylko-prodaye-rolls-royce-freddi-merk-yuri-na-auktsioni-koshty-viddast-dlya-budivnytstva-reabilitatsijnogo-tsentru/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Андрэй Данілка на Вікісховішчы |
- http://www.v-serduchka.com Архівавана 20 верасня 2011.
- http://serduchka.mamamusic.ua Архівавана 28 снежня 2011.
- Андрэй Міхайлавіч Данілка ў сацыяльнай сетцы X
Канал MamaMusicUA на YouTube
- Асобы
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Народныя артысты Украіны
- Заслужаныя артысты Украіны
- Лаўрэаты прэміі «Залаты грамафон»
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Тэлевядучыя Украіны
- Тэлевядучыя XX стагоддзя
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Украіны
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Карыстальнікі Twitter
- Карыстальнікі YouTube
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне
- Гумарысты Украіны
- Гумарысты Расіі
- Артыстычныя псеўданімы
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2007
- Травесці