Андрэй Міхайлавіч Юсіпец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Міхайлавіч Юсіпец
Нарадзіўся 16 красавіка 1967(1967-04-16)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1994 Гомсельмаш (Гомель) 210 (56)
1994 ЗЛіН (Гомель) 3 (3)
1994—1997 Алеманія[d] 65 (6)
1997—2001 Гомель 98 (37)
2002—2004 Ведрыч-97 (Рэчыца) 39 (21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Міхайлавіч Юсіпец (нар. 16 красавіка 1967, Гомель) — беларускі футбаліст і трэнер. Выхаванец ФК «Гомель». У сучасны час — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную дзейнасць пачаў у 1988 годзе ў камандзе «Гомсельмаш». За 7 гадоў у клубе Юсіпец згуляў у 210 матчай нацыянальнага чэмпіяната і забіў 56 галоў. У 1994 гаду правёў за «ЗЛіН» 3 матчы, а потым перайшоў у нямецкі клуб «Алеманія» з Ахена. У 1997 гаду вярнуўся ў ФК «Гомель» (так з 1995 года стаў называцца «Гомсельмаш»). Прафесійную кар’еру футбаліста закончыў у 2004 гаду, выступаючы за рэчыцкі «Ведрыч-97». Гуляў на пазіцыі нападаючага ці паўабаронцы.

  • 1988—1991 «Гомсельмаш» — 135 матчаў (31 гол)
  • 1992—1994 «Гомсельмаш» — 89 матчаў (29 галоў)
  • 1994 — «ЗЛіН» Гомель — 3 матчы (3 галы)
  • 1994—1997 «Алеманія» Ахен (Германія) — 65 матчаў (6 галоў)
  • 1997—2001 ФК «Гомель» — 98 матчаў (37 галоў)
  • 2002—2004 «Ведрыч-97» Рэчыца — 39 матчаў (21 гол)

Кар’ера за зборную[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 25 мая 1994 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны (1:3). Тады футбалісту было 27 гадоў. Усяго за зборную Беларусі правёў 11 матчаў.[2]

Дата Матч Вынік Турнір Хвілін на полі Заўвагі
25.05.1994 Украіна — Беларусь 3:1 Таварыскі матч. 80
17.08.1994 Польшча — Беларусь 1:1 Таварыскі матч. 24 Жоўтая карта на 89 хвіліне
16.11.1994 Беларусь — Нарвегія 0:4 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 45
29.03.1995 Чэхія — Беларусь 4:2 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 90
26.04.1995 Беларусь — Мальта 1:1 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 77
7.06.1995 Беларусь — Нідэрланды 1:0 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 90
6.09.1995 Нідэрланды — Беларусь 1:0 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 68
7.10.1995 Беларусь — Чэхія 0:2 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 74
11.10.1995 Люксембург — Беларусь 0:0 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 90
12.11.1995 Мальта — Беларусь 0:2 Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы 30
20.08.1996 ААЭ — Беларусь 1:0 Таварыскі матч. 90

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У наступным гаду пасля завяршэння кар’еры футбаліста Андрэй Юсіпец стаў памочнікам галоўнага трэнера ФК «Гомель». У верасні 2008 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Леаніда Борсука стаў галоўным трэнерам клуба. На гэтай пасадзе ён прабыў да канца 2009 года[3]. З наступнага года займае розныя трэнерскій пасады ў камандах ФК «Гомель».[4]

  • Са студзеня 2010 года — трэнер ФК «Гомель».
  • Са студзеня 2011 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
  • Са студзеня 2013 года — трэнер ФК «Гомель».
  • З сакавіка 2017 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
  • 2020 год — трэнер юнацкай каманды 2004 года нараджэння.
  • З 2021 года — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
Сезон Клуб Пасада Вынікі Заўвагі
2004-2008 ФК «Гомель» Памочнік галоўнага трэнера
2008 ФК «Гомель» Галоўны трэнер назначаны 15.08.08
2009 ФК «Гомель» Галоўны трэнер да 30.08.09
2010 ФК «Гомель» Памочнік галоўнага трэнера
2011 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2012 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2013 ФК «Гомель» Памочнік галоўнага трэнера
2014 ФК «Гомель» U19 Памочнік галоўнага трэнера
2015 ФК «Гомель» U19 Памочнік галоўнага трэнера
2016 ФК «Гомель» U19 Памочнік галоўнага трэнера
2017 ФК «Гомель» (дубль) Галоўны трэнер 27.12.2016 — 20.03.2017
2017 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2018 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2019 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2020 ФК «Гомель» (дубль) Памочнік галоўнага трэнера
2021 ФК «Гомель» (дубль) Галоўны трэнер назначаны 18.01.2021
2022 ФК «Гомель» (дубль) Галоўны трэнер 11 месца (+9=8-13, 44-58, 35)

Зноскі