Андрэй Рыгоравіч Корзун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Рыгоравіч Корзун
Дата нараджэння 12 снежня 1911(1911-12-12)
Месца нараджэння вёска Дуброва  (руск.), Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 5 лістапада 1943(1943-11-05) (31 год)
Месца смерці Ленінград
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19411943
Званне Чырвонаармеец
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Магіла Андрэя Корзуна.

Андрэй Рыгоравіч Корзун (12 студзеня (25 снежня) 1911, вёска Дуброва Гомельскай вобласці — 5 лістапада 1943, Ленінград) — савецкі артылерыст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Рыгоравіч Корзун нарадзіўся 12 снежня 1911 года ў вёсцы Дуброва у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці у сялянскай сям’і. Беларус.

Прызваны ў армію ў 1941 годзе. У 1943 годзе служыў у 12-м гвардзейскім артылерыйскім палку 3-га контрбатарэйнага артылерыйскага корпуса Ленінградскага фронту. Гармата Корзуна неаднаразова застаўляла змоўкнуць нямецкія батарэі. 5 лістапада 1943 года вораг абрынуў на савецкую батарэю шквал агню. Корзун, які дзяжурыў каля гарматы, быў цяжка паранены, але заўважыў, што асколкамі былі падпаленыя парахавыя зарады, каля якіх знаходзіліся і снарады. Дапаўзці да агню наводчык змог, але зняць з сябе шынель, каб патушыць полымя, сілы ужо не было. Тады ён лёг на полымя сам. Выбуху ўдалося пазбегнуць, але сам Корзун загінуў. 21 студзеня 1944 года яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Імем А. Корзуна названая адна з вуліц Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга. Пахаваны А. Г. Корзун на Паўднёвых воінскіх могілках у Пецярбургу  (руск.)[2].

Памяць аб А. Г. Корзуне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 21 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 29 февраля (№ 12 (272)). — С. 2
  2. З гісторыі Паўднёвых воінскіх могілак.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]