Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў
Дата нараджэння 14 верасня 1904(1904-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1965(1965-10-01) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў (14 верасня 1904, в. Грэнкава, Цвярская вобласць — 1 кастрычніка 1965, Кіеў) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1954). Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1922 года, у 1925 годзе скончыў пяхотную школу, у 1943 годзе — курс ваеннай акадэміі Генштаба.

На фронце з чэрвеня 1941 года, ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Першым Беларускім франтах. Камандзір 193-й стралковай дывізіі, арганізаваўшай захват перапраў праз раку Днепр 15 кастрычніка 1943 года, рэкі Сноў і Сож. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 30 кастрычніка 1943 года.

193-я стралковая дывізія ўдзельнічала ў вызваленні горада Баранавічы 7-8 ліпеня 1944 года.

Пасля вайны служыў у радах арміі, жыў у Кіеве.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе вуліца Вакзальная горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Фралянкова.

Мармуровая дошка з надпісам: «Вуліца носіць імя камандзіра 193-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэтанта Фралянкова А. Г.» адкрыта ў 1984 годзе[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.