Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін
Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1924 |
Месца нараджэння | вёска Царкавішча, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць |
Дата смерці | 12 ліпеня 1985 (61 год) |
Месца смерці | вёска Царкавішча, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | супрацьпаветраная абарона |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін (1924—1985) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Мілюцін нарадзіўся 15 лютага 1924 года ў вёсцы Царкавішча (цяпер Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння школы-сямігодкі працаваў у калгасе. Пазней скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства, працаваў на чыгунцы. У кастрычніку 1942 года Мілюцін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года старшы сяржант Андрэй Мілюцін камандаваў кулямётным узводам 1409-га зенітнага артылерыйскага палка 38-й зенітнай артылерыйскай дывізіі 2-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас штурму Будапешта[1].
У ходзе адбіцця варожай контратакі ўзвод Мілюціна, выкаціўшы свае кулямёты на адкрытую пазіцыю, знішчыў 1 бронетранспарцёр і каля 60 салдат і афіцэраў праціўніка, ачысціўшы некалькі гарадскіх кварталаў. У ходзе далейшага перамяшчэння Мілюцін знішчыў вялікую колькасць кулямётных кропак і снайпераў, што спрыяла перамяшчэнню наперад стралковых частак. 11 студзеня 1945 года Мілюцін замяніў сабой загінулага камандзіра роты. Пад яго кіраўніцтвам рота знішчыла 1 бронетранспарцёр, 12 назіральных пунктаў, 3 аўтамашыны, 20 агнявых кропак, каля 350 салдат і афіцэраў праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» старшы сяржант Андрэй Мілюцін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 5549[1].
Пасля заканчэння вайны Мілюцін быў дэмабілізаваны. Пражываў на радзіме, пасля заканчэння саўпартшколы працаваў старшынёй сельсавета, намеснікам старшыні калгаса, загадчыкам МТФ калгаса. Памёр 12 ліпеня 1985 года, пахаваны ў Царкавішчы[1].
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Андрэй Сцяпанавіч Мілюцін на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Смирнов В. Адрес подвига — вятский. Киров, 1995.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Шклоўскім раёне
- Пахаваныя ў Шклоўскім раёне
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне