Андрэй Уладзіміравіч Панін
Андрэй Уладзіміравіч Панін | |
---|---|
руск.: Андре́й Влади́мирович Па́нин | |
Дата нараджэння | 28 мая 1962[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2013 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Natalya Rogozhkina[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0659521 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Уладзіміравіч Панін (28 мая 1962, Новасібірск — 6 сакавіка 2013, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Панін нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Новасібірску. Праз два гады сям'я пераехала ў Чалябінск. Затым, калі Андрэю было шэсць гадоў, ён пераехаў у Кемерава, дзе і пражыў 16 гадоў.
У Кемерава скончыў Інстытут культуры. Некаторы час прапрацаваў у Мінусінскім тэатры, а затым адправіўся ў Маскву. У 1990 годзе ён скончыў Школу-студыю МХАТ, майстэрня А. Калягіна і стаў акцёрам МХАТ імя А. П. Чэхава. Быў жанаты на актрысе МХАТа Наталлі Рагожкінай. Сярод яго сцэнічных работ ролі ў спектаклях «Тры сястры», «Скупы рыцар», «Жаніцьба», «Смяротны нумар», антрэпрызная пастаноўка «Зіма». Быў заняты ў спектаклях тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
Адну з першых роляў у кіно Андрэй Панін сыграў у фільме «Па прамой». Вядомасць акцёр набыў дзякуючы карцінам «Мама, не гаруй» Максіма Пяжэмскага і «Мама» Дзяніса Еўсцігнеева. Несумнеўным творчым дасягненнем акцёра з'яўляецца ролю крымінальнага аўтарытэта Лёвы Шаламава ў фільме рэжысёра Аляксандра Атанесяна «24 гадзіны». Масавая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля тэлесерыяла «Брыгада», дзе ён па-майстэрску сыграў ролю карумпаванага міліцыянера, які пайшоў у глыбокі крымінал пачатку 1990-х. Папулярнасці Паніна спрыяў таксама поспех тэлесерыяла «Каменская».
Зноскі
- ↑ Andrej Panin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інтэрв'ю з Андрэем Паніным, узятае пад Вілейкай ў 2005 годзе (+ фота) Архівавана 17 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
- Асобы
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі Школы-студыі ММАТ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты прэміі «Залаты авен»
- Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Акцёры Расіі