Перайсці да зместу

Андрэй Фёдаравіч Самусік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Фёдаравіч Самусік
Дата нараджэння 20 лістапада 1972(1972-11-20) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гістарыяграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1998)
Альма-матар

Андрэй Фёдаравіч Самусік (нар. 20 лістапада 1972, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці хрысціянскіх канфесій у Беларусі ў XVI — першай трэці XIX стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003)[1].

Нарадзіўся 20 лістапада 1972 года ў Мінску[1].

Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1998 годзе скончыў аспірантуру БДУ. У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё сістэмы асветы на беларускіх землях у 1770—1830-я гг.»[1].

Працаваў дацэнтам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[1].

У 2018 годзе скончыў дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: сістэма адукацыі ў Еўропе і Беларусі ў XV—XIX ст., гісторыка-культурная спадчына Беларусі[1].

Аўтар навучальнага дапаможніка «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (2004; пашыраны ў 2013), звыш 100 навуковых публікацый, суаўтар «Гісторыі Беларусі» у 6 т., навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый.

  • Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2004; 2013.
Удзел у калектыўных працах
  • История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций : пособие для студентов-заочников. Минск, 2018; 2019.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.
  • Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый : вучэбны дапаможнік. Мінск, 2005; 2007; 2009; 2013.