Анк Марцый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анк Марцый
лац.: Ancus Marcius
Ancus-Martius.jpg
Анк Марцый
сцяг
4-ы Цар старажытнага Рыма
640 — 616 да н.э.
Папярэднік: Тул Гастылій
Пераемнік: Луцый Тарквіній Прыск
 
Дзейнасць: кароль
Нараджэнне: 675 да н.э.
Смерць: 616 да н.э.
Дынастыя: Марцыі
Бацька: Нума Марцый
Маці: Пампілія

Анк Ма́рцый (Ancus Marcius) - згодна з паданнем, 4-ы цар Старажытнага Рыма. Правіў ў 640-616 да н.э.. унук Нумы Пампілія з боку маці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Імя Анка Марцыя значыць «служка Марса», што шмат у чым вызначыла яго лёс. Цар быў падобны мудрасцю і міралюбівай натурай на свайго дзеда. але суседзі Рыма, якія звыклі бачыць ў рымлянах смелых заваёўнікаў, успрынялі яго міралюбнасць як слабіну. На Рым узняліся плямёны лацінаў і сабінян, этрускў і вольскаў. Анк Марцый паспяхова пачаў вайну, захапіў гарады Паліторый, Тэлен і Фіканы, разбіў войска ворага каля Медуліі. лацінскае насельніцтва гэтых гарадоў было пераселена на Авентынскі холм, стаўшы родапачынальнікам плябейскага саслоўя. Тым самым уладанні Рыма былі пашыраны да самага вусця Тыбра. Потым Анк Марцый рушыў насустрач войскам, якія некалькімі атрадамі ішлі на Рым. Ён разбіў іх і з моцным войскам аблажыў іх сталіцу - Вялітру. Вольскі былі вымушаны заключыць з рымлянамі наступальны і абарончы саюз. Анкам Марцыям былі захоплены этрускія гарады Вейі і Фідэна.

Пры Анке Марцыі ў Рым прыбыў і атрымаў пачэсны прыём наступны цар Рыма Луцый Тарквіній Прыск. За свае здольнасці ён атрымаў пасаду кіраўніка конніцы і удзельнічаў у вайне супраць сабінаў.

Анк Марцый лічыцца заснавальнікамгавані і саляных капален Остыі, якая знаходзіцца ў вусці Тыбра (археалагічныя даследванні паказалі, што Остыя ўзнікла толькі ў IV стагоддзі да н.э.). Каб абараніць Рым ад нападаў этрускаў, ён умацаваў крэпасць Янікул на тым баку Тыбра, а праз Тыбр пабудаваў першы драўляны мост. Ён таксама пабудаваў у падэшве Капітолія турму.

Згодна з меркаваннем асобных гісторыкаў, анк Марцый і Нума Пампілій з'яўляюцца адной і той жа асобай[1]. На гэта указвае другое імя Анка Марцыя - Такое падваенне было зроблена затым, каб падкрэсліць ролю Нумы як мастабудаўніка (пантыфіка).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]