Луцый Тарквіній Прыск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луцый Тарквіній Прыск
лац.: Lucius Tarquinius Priscus
Tarquinius-Priscus.jpg
Луцый Тарквіній Прыск
сцяг
5-ы Цар старажытнага Рыма
616 — 579 да н.э.
Папярэднік: Анк Марцый
Пераемнік: Сервій Тулій
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: VII стагоддзе да н.э.
Смерць: 576 год да н.э.
Дынастыя: Тарквініі
Бацька: Дэмарат Карынфскі[d]
Маці: невядома
Жонка: Танквіль
Дзеці: Тарквіній Горды, Tarquinia[d], Tarquinia[d] і Arruns Tarquinius[d]

Луцый Тарквіній Прыск, альбо Тарквіній Старажытны (лац.: Lucius Tarquinius Priscus) - пяты цар Старажытнага Рыма. Правіў з 616 па 579 да н.э.. Гістарычнасць Тарквінія прызнаецца большасцю з сучасных гісторыкаў.

Паходжанне і абранне на царства[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з паданнем, радзімай цара быў этрускі горад Тарквініі. Яго сапраўднае імя было Лукумон. Бацька Луцыя Тарквінія - Дземарат перасяліўся ў Тарквініі з грэчаскага горада Карынфа і належаў да рода Бакхіядаў. Народжаны ад тарквінянкі, Лукумон яшчэ ў маладосці здабыў сабе вялікую маёмасць і ажаніўся на Танаквіль - жанчыне разумнай і прагнай да славы. Яна і параіла яму перабрацца ў Рым, паколькі ў Тарквінніі, з-за таго, што Лукумон не быў чыстакроўным этрускам, яму быў зачынены шлях да вышэйшых пасад.

Лукумон са сваёй маёмасцю накіраваўся ў Рым. Калі ён на сваёй калясніцы ўжо пад'язджаў да Янікула, арол закружыўся над яго галавой, схапіў яго шлем, падняў у паветра, а потым зноў паклаў яго на галаву. Танаквіль палічыла гэта добрым прадвесцем і сказала, што Лукумон стане царом.

Прыбыўшы ў Рым, Лукумон узяў сабе новае імя: Луцый Тарквіній. Дзякуючы свайму багаццю і мудрасці, ён неўзабаве стаў адным з самых уплывовых людзей у Рыме. Цар Анк Марцый заўважыў Луцыя Тарквінія, зрабіў набліжаным да сабе і прызначыў начальнікам кавалерыі. Пасля яго смерці, Луцый Тарквіній пераканаў Народны сход у тым, што менавіта ён, а не хто-небудзь з малых дзяцей Анка Марцыя павінен стаць царом Рыма.

Шмат хто з гісторыкаў, у тым ліку Нібур і Момзэн, не прымаюць падання аб этрускім паходжанні Луцыя Тарквінія і лічаць, што ён належаў да трыбы луцэраў. Трэба адзначыць, што ў часы Лукумона ўжо існаваў род Тарквініяў.

Ваенная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля свайго абрання на царства Луцый Тарквіній быў вымушаны працягваць знешнія войны з лацінамі, этрускамі і сабінянамі. Прыступам былі ўзяты такія гарады як Апіёлы, Фірулея, Камерыя і Наментум. Тыя лацінскія гарады, якія здаваліся без бою, павінны былі стаць рымскімі саюзнікамі без памяньшэння сваіх мінулых правоў. Наадварот, горад Карнікул за ўпартую абарону пасля захопу быў разбураны ўшчэнт. Луцый Тарквіній здолеў пакарыць Этрутыю і сабінян і ўзяў вялікую здабычу. У гэты час Рым канчаткова стаў галоўным горадам лацінскага саюза, атрымаўшы ў спадчыну гэтае званне ад разбуранай Тулам Гастыліям Альба-Лонгі.

Праўленне Луцыя Тарквінія[правіць | правіць зыходнік]

За час свайго царавання Луцый Тарквіній правёў шмат рэформ, непасрэдна заняўшыся ўладкаваннем Рыма. У гэты час у Рыме пачало разівацца мастацтва. Вось асноўныя вехі яго дзейнасці:

  • Луцый Тарквіній прынёс у тым шматлікія этрускія звычаі і пасля перамог над эртускамі і сабінянамі першым адсвяткаваў ў Рыме трыумф паводле этрускага ўзора.

Гібель Луцыя Тарквінія[правіць | правіць зыходнік]

Сыны Анка Марцыя тым часам працягвалі захоўваць абіду на пястуна свайго бацькі, які адабраў у іх царскую ўладу. У межах змовы яны ўчынілі паказную сварку паміж сабой, і калі Луцый Тарквіній выйшаў да іх, каб прымірыць, то быў забіт ударам дубіны. Але загаворшчыкі ничога не атрымалі ад гэтага забойства и былі сагнаныя з горада: курульнае крэсла заняў прыёмны сын забітага і улюблёнец Танаквіль - Сэрвій Тулій.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]