Анры-Жорж Клузо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры-Жорж Клузо
фр.: Henri-Georges Clouzot
Henri-Georges and Vera Clouzot 1953.jpg
Дата нараджэння 20 лістапада 1907(1907-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1977(1977-01-12)[7][8][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вера Клузо
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, кінарэжысёр, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0167241
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры-Жорж Клузо (фр.: Henri-Georges Clouzot; 20 лістапада 1907, Ньёр, Дзё-Сеўр, Францыя — 12 студзеня 1977, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст, адзін з самых вядомых рэжысёраў трылераў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ньёры, дэпартамент Дзё-Сеўр, Францыя. Атрымаў класічную адукацыю ва ўніверсітэце, пасля гэтага працаваў журналістам. З 1930-х гадоў Клузо працаваў у кіно, спачатку быў толькі сцэнарыстам, у 1942 годзе паставіў свой першы фільм у якасці рэжысёра — «Забойца жыве ў доме 21». Фільм быў зроблены для кінастудыі «Continental», якая знаходзілася ў акупаванай частцы Францыі. Фільм-нуар «Крумкач» (1943) быў забаронены нацыстамі і выклікаў спрэчкі аб сваім змесце і пасля вызвалення Францыі.

Шырокая вядомасць прыйшла да Клузо ў 1950-я гады. Яшчэ ў 1949 годзе ён выйграў прыз «Залаты леў» за стужку «Манон», у 1953 — «Гран-пры» Канскага кінафестывалю і «Залатога мядзведзя» за карціну «Плата за страх». Яго стужкі «Набярэжная Арфеўр», «Таямніца Пікаса», «Д’ябаліцы» ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографа. У некаторых яго фільмах таго часу галоўныя ролі выконвала жонка (з 1950) — бразільская актрыса Вера Клузо.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Henri Georges Clouzot // GeneaStar
  3. Henri-Georges Clouzot // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  4. http://www.theyshootpictures.com/clouzothg.htm
  5. http://www.criterion.com/current/posts/1859-diabolique-murder-consideredas-one-of-the-fine-arts
  6. http://www.criterion.com/current/posts/1859-diabolique-i-murder-consideredas-one-of-the-fine-arts
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124434525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  8. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  9. Henri-Georges Clouzot // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  10. Fichier des personnes décédées Праверана 15 лютага 2022.
  11. http://www.nytimes.com/movie/review?res=9A00E0D6153AE63ABC4D51DFB266838C679EDE
  12. http://www.nytimes.com/movies/person/68496/Sharon-Stone/biography