Антанас Мацкявічус
Антанас Мацкявічус | |
---|---|
літ.: Antanas Mackevičius | |
![]() | |
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1828 |
Смерць |
16 снежня 1863 (35 гадоў) |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Адукацыя | |
Бітвы | |
![]() |
Антанас Мацкя́вічус, або Антоній Мацке́віч (літ.: Antanas Mackevičius; 26 чэрвеня 1828, в. Маркей, Шаўляйскі павет, Літва — 28 снежня 1863) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце; у 1853 годзе скончыў духоўную семінарыю, быў ксяндзом у Панявежскім павеце. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з К. Каліноўскім і З. Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку—маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага. Пасля разгрому злучэння 7—9 мая і пакарання смерцю Серакоўскага атрады паўстанцаў пад камандаваннем Мацкявічуса працягвалі дзейнічаць у цэнтры і на захадзе Літвы. З лістападзе 1863 года ўзначальваў паўстанцкія сілы Ковенскай губерні. 17 снежня схоплены і павешаны ў Коўне.
Зноскі
- ↑ Мацкявичюс Антанас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антанас Мацкявічус