Антанізберг
Выгляд
Вёска
Антанізберг
| ||||||||||||||||||||||
Антанізбе́рг[1] (трансліт.: Antanizbierh, руск.: Антонисберг) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне братоў Галкаў, 79 рэвізскіх душ. Складаўся з засценка Лапцена і вёсак Варанцы, Галубенькі, Логвіны, была карчма. У 1868 г. маёнтак Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета, налічваў 16 жыхароў, у 1904 г. — 14 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1949 г. сяляне вёсак Сымоны і Антанізберг стварылі калгас імя Леніна. З 1979 у складзе калгаса «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 42 жыхары (1960)
- 22 двары, 59 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Анто́нізбэрг, Танізбэ́рак
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антанізберг