Антоніа да Сангала Малодшы
| Антоніа да Сангала Малодшы | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 красавіка 1484[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 жніўня 1546[1] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | архітэктар, разьбяр па дрэве, інжынер |
| Уплыў | Джуліяна да Сангала, Бальдасарэ Перуцы і Даната Брамантэ |

Антоніа да Сангала Малодшы (італ.: Antonio da Sangallo il Giovane; 12 красавіка 1484, Фларэнцыя — 3 жніўня 1546, Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні (італ.: Antonio Cordini)) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.
Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з’яўляецца палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.
З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у выглядзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апярэдзіўшая ранняе барока масіўная цэласнасць аб’ёмаў.
Будынкі і збудаванні
[правіць | правіць зыходнік]- Палацца Бальдасіні ў Рыме.
- Цэрквы Санта-Марыя-дзі-Ларэта і Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні ў Рыме.
- Віла Мадама ў Рыме (распачата ў 1518 г.).
- Сабор Святога Пятра ў Рыме (галоўны архітэктар з 1539 г.).
- Палацца Фарнезэ ў Рыме (1534—46 гг.), праект для кардынала Алесандра Фарнезэ.
Зноскі
- ↑ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118794426 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой энциклопедический словарь. Искусство. Ответственный редактор Е. Хачанян. М.: «Внешсигма», 2001. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоніа да Сангала Малодшы