Антоні Людвік Рудаміна-Дусяцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Людвік Рудаміна-Дусяцкі
Трубы
Трубы
Смерць 1750
Род Рудаміны-Дусяцкія
Дзеці Q21035984?

Антоні Людвік Рудаміна-Дусяцкі (польск.: Antoni Ludwik Rudomina Dusiacki; ? — 1750) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падкаморы браслаўскі (1724—1750). Староста субоцкі і біржанскі ў 1720-х гадах[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага Рудамінаў-Дусяцкага герба «Трубы». Сын Яна Казіміра Рудаміна-Дусяцкага.

Быў пасолм на сойм 1729 года ад Браслаўскага павета[2]. Як пасол на канвакацыйны сойм 1733 года ад Інфлянцкага ваяводства быў членам Генеральнай канфедэрацыі, якая была створана на гэтым сойме 27 красавіка 1733 года[3]. У 1735 годзе падпісаў рэзалюцыю Генеральнай рады Варшаўскай канфедэрацыі; падтрымліваў Аўгуста . Пасол Браслаўскага павета на сойм пацыфікацыйны 1735 года і пасол інфлянцкі на сойм надзвычайны пацыфікацыйны 1736 года. Пасол ад Браслаўскага павета на сойм 1740 года[4].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Францішкай (ці Барбарай) з роду Гадэбскіх і з Аленай з роду Касцюшкаў.

У шлюбе з Францішкай (ці Барбарай) нарадзіўся прынамсі Мікалай Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (1721—1775)

Зноскі

  1. Альжбета Пакаш з Рудамінаў. Успаміны (Урыўкі) // ARCHE Пачатак. — 2014. — № 1—2 (122—123): Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах. — С. 307—308.
  2. Teka Gabryela Junoszy Podoskiego. T. 3 / wyd. przez Kazimirza Jarochowskiego. — Poznań : N. Kamieński i Spółka, 1856. — [2], 331, [1], IV s. — S. 304.
  3. Konfederacya generalna omnium ordinum Regni et Magni Ducatus Lithvaniae na konwokacyi generalney warszawskiey uchwalona dnia dwudziestego siodmego miesiąca kwietnia roku Pańskiego tysiącznego siedmsetnego trzydziestego trzeciego. — W Warszawie : w Drukarni Rzeczypospolitey w Collegium Xięży Scholarum Piarum, 1733. — [1] karta, 59, [3] strony: ilustracja. — S. 57.
  4. Teka Gabryela Junoszy Podoskiego. T. 4 / wyd. przez Kazimirza Jarochowskiego. — Poznań: N. Kamieński i Spółka, 1856. — [4], 790, V, [3] s. — S. 707.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rodzina: herbarz szlachty polskiej. T. 15 / ze zbiorów Seweryna Hr. Uruskiego i Materjałów Archiwalnych; oprac. przez Aleksandra Włodarskiego. — Warszawa: Księgarnia Gebethnera i Wolffa, 1931. — [4], 384 s. — S. 299.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy. T. 1. Województwo wileńskie XIV—XVIII wiek / pod red. Andrzeja Rachuby; oprac. Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk; przy współpr. Uładzimira Jemialianczuka i Andreja Macuka; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: DiG, 200. — 764 s. — S. 560, 718.