Антоні Нарбут
Антоні Нарбут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 1798 | ||||||
Род | Нарбуты | ||||||
Бацька | Казімір Юзаф Нарбут[d] | ||||||
Маці | Мар’яна з Навіцкіх[d] | ||||||
Жонка | Клара з Плятэраў[d] | ||||||
Дзеці | Казіміра з Нарбутаў[d] і Адам Нарбут[d] |
Антоні (Ян Антон) Нарбут (? — пасля 1798) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Нарбута і Мар’яны з Навіцкіх. Быў братам Дамініка і Казіміра Нарбутаў.
Лідскі канюшы (1770—1772) і падчашы (1773—1784). У 1778 годзе стаў паслом у сойм і там быў абраны у Скарбовую Камісію ВКЛ. У 1785 годзе стаў стольнікам Лідскага павета і займаў гэтую пасаду да 1794 года. У маі 1797 года абраны на пасаду маршалка шляхты Лідскага павета і займаў пасаду да 1798 года.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў жанаты з Кларай Плятэр, меў дачку Казіміру, жонку капітана польскіх войскаў Юзафа Гружэўскага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Нарбуты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 347. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.