Перайсці да зместу

Дамінік Нарбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамінік Нарбут
Трубы
Трубы
войскі лідскі[d]
27 сакавіка 1776 — 1794
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста міжэвіцкі[d]
з 1771
чашнік лідскі[d]
17 лютага 1770 — 27 сакавіка 1776
Папярэднік Ян Альшэўскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
з 1789

Смерць не раней за 1807
Род Нарбуты
Бацька Казімір Юзаф Нарбут[d]
Маці Мар’яна з Навіцкіх[d]
Жонка Ружа з Касцялкоўскіх[d][1]
Дзеці Брыгіда з Нарбутаў[d] і Юзаф Нарбут[d]
Член у

Дамінік Нарбут (польск.: Dominik Narbutt; ? — пасля 1807?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Нарбута і Мар’яны з Навіцкіх. Быў братам Антонія і Казіміра Нарбутаў.

Пасол на сойм 1764, удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Стараста міжэвіцкі з 1771 года, лідскі чашнік у 1770—1774 гадах і войскі ў 1775—1794 гадах; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1789 годзе, пасол на сойм 1782 і Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў, член «Згуртавання сяброў урадавай уставы». Падпісаў Віленскі акт паўстання 1794 года, член Найвышэйшай літоўскай рады (яе сакратар, член крымінальнага суда). Пасля падаўлення паўстання яго расшуквалі як адказнага за смяротнае пакаранне гетмана Ш. Касакоўскага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 325. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8