Перайсці да зместу

Заранка (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Заранка»
Тып часопіс
Выдавец Зоська Верас
Краіна Польшча
Галоўны рэдактар Л. А. Войцік
Заснавана 1927
Спыненне публікацый 1931
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня

«Зара́нка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 19271931 гадах у Вільні на беларускай мове[1]. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады.

У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы. Меў аддзел «Працы нашых чытачоў», старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі»[2].

У 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд.

Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя. Выйшла 15 нумароў.

Зноскі

  1. А. С. Ліс. «Заранка», дзіцячы ілюстраваны часопіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 537.
  2. Арсень Ліс. «Заранка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 407.