Сялянская праўда
«Сялянская праўда» | |
---|---|
Тып | газета |
Рэдактар | Антон Іванавіч Войцік |
Заснавана | 28 верасня 1924 |
Спыненне публікацый | 17 снежня 1924 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Сяля́нская пра́ўда»[1][2] — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 28 верасня да 17 снежня 1924 года ў Вільні на беларускай мове 3-ы разы на тыдзень. Рэдактар А. Войцік.
Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненні да працоўных і нацыянальных меншасцей. Паказвала партызанскі рух у Заходняй Беларусі, нацэльвала масы на адстойванне сваіх палітычных і эканамічных правоў, на змаганне за беларускую школу, асвету, кааператывы. Крытыкавала беларускіх праўрадавых палітычных дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабрання» С. Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Паўлюкевіч і інш. Асвятляла грамадска-палітычнае жыццё ў БССР. Змяшчала артыкулы Дрыгавіча (У. Талочкі), Я. Маразовіча, інтэрв’ю М. Чарвякова з А. Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Беларускай драматычнай майстроўні і інш. Выйшлі 34 нумары. Забаронена польскімі ўладамі.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліс А. С. «Сяля́нская пра́ўда» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Арсень Ліс. «Сяля́нская пра́ўда» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 464—465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.