Параф’янава (Сітцаўскі сельсавет)
Вёска
Параф’янава
|
Параф’я́нава[1] (трансліт.: Parafjanava, руск.: Парафьяново) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць некалькі версій паходжання назвы Параф’янава. За самую праўдападобную належыць яе паходжанне ад імя Парфен, што вынікае з формы, якая ўжывалася ў найстарэшых дакументах - Parfyenkowycze (у 1460 годзе)[2] і Parfinów (у 1650 годзе), а таксама з таго, што старыя мясцовыя жыхары нават у пачатку ХХІ стагоддзя называюць мястэчка "Парфенава" або "Пархвенава".
Ад мястэчка Параф’янава атрымала назву чыгуначная станцыя Параф’янаў на лініі Полацк — Маладзечна Балагое-Сядлецкай чыгункі, рух па якой быў адкрыты ў 1906 годзе. Вакол станцыі ўзнікла паселішча, якое таксама называецца Параф'янава, а ў штодзённай камунікацыі мясцовых жыхароў да яго ўжываецца акрэсленне "Станцыя Параф'янава" або "Станцыя".
Вёску Параф'янава мясцовыя жыхары часам называюць, дзеля адрознення ад суседняга паселішча, "Касцельнае Параф'янава" або (радзей) "Малое Параф'янава".
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню інфармацыя пра Параф'янава з'яўляецца ў крыніцах пад 1435 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч заснаваў пасаду архідыякана пры катэдральным касцёле ў Вільні, і перадаў для яго забеспячэння, сярод іншага неназваныя "двор, людзей і мядовую даніну" ў Куранецкай воласці[2]. У далейшым у XV - XVI стст. узнікалі памежныя спрэчкі паміж уладальнікамі маёнткаўДаўгінава, Докшыцы і Парфенава за лугі па рэках Бладзь (Блядка), Лыха і Зуя (Зуйка). У працэсе вырашэння такой спрэчкі 16 лістапада 1460 года паўстаў дакумент, у якім першы раз згадваецца назва паселішча ў формах Parfyenkowycze i Parphenkowycze[2].
У 1624 годзе віленскі архідыякан Мельхіёр Гэльяшэвіч збудаваў у Параф'янаве драўляны касцёл[3]. Вядомая выява гэтай святыні на гравюры 1650 года. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ў сярэдзіне XVII стагоддзя святыня была спалена, і адбудаваная наноў і кансэкраваная віленскім архідыяканам біскупам Мікалаем Слупскім 8 верасня 1675 года. Касцёлу быў нададзены тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі[4].
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Парфенава ў Расійскай імперыі, у складзе Вілейскага павета спачатку Мінскай, потым Віленскай губерні. 18 жніўня 1795 года маёнтак Парфенава Віленскай архідыяцэзіі быў канфіскаваны, як і большасць маёнткаў каталіцкай царквы. У XIX ст. у розныя часы маёнтак належаў Пшаздзецкім, Тышкевічам. У час сялянскай рэформы 1861 года Парфенава стала цэнтрам воласці. Па звестках «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх», у 1886 годзе ў Парфенаве жыло 45 чалавек. Каля 1880 года ўзведзены бровар.
У 1899-1904 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Праект святыні стварыў архітэктар Тадэвуш Раствароўскі. Касцёл быў асвечаны 20 лістапада 1904 года ксяндзом Янам Курчэўскім[5].
У 1920—1940 гадах маёнтак у складзе гміны Параф’янава Дунілавіцкага, а з 1926 года - Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Пасля 2-й сусветнай вайны значна вырасла аднайменнае паселішча Параф’янава каля чыгуначнай станцыі Параф’янава, у 1940 годзе яно стала цэнтрам асобнага Параф’янаўскага сельсавета і ў 2000-я атрымала статус аграгарадка. У вёсцы ж Параф’янава (былым маёнтку) пасля вайны жыло толькі 250 чалавек, яна не з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам, уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.

Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1899-1904)[5]
- Параф’янаўская сядзіба (страчана)
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лявон Гмырак (Мечыслаў Бабровіч; 1891—1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік.
- Уладзімір Аляксандравіч Дукельскі (1903—1969) — кампазітар, піяніст, паэт і перакладчык.
- Ян Станіслававіч Бабровіч (1902—1943) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.
Пахаваныя
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Гіль (1942—2009) — беларускі грамадскі дзеяч.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б в Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / wydali Jan Fijałek, Władysław Semkowicz. — Kraków: Komisja Historyczna Polskiej Akademii Umiejętności, 1932. — С. 266-268.
- ↑ o. Jan Fibek (OFMCap). Wskrzeszenia na pograniczu dwóch światów. Dzieje Kościoła rzymsko-katolickiego w dorzeczu Berezyny i Wilji w granicach Dekanatu Dokszyckiego w Diecezji Witebskiej na Białorusi 1395-2009 r.. — Nowe Miasto n/Pilicą, 2011. — С. 196.
- ↑ Ks. Jan Kurczewski Stan kościołów parafjalnych w djecezji wileńskiej po najściu nieprzyjacielskim 1655-1661 r.(польск.) // Litwa i Ruś: miesięcznik poświęcony kulturze, dziejom, krajoznawstwu i ludoznawstwu : часопіс. — 1912. — Wrzesień — Т. T. III. — № z. III. — С. 218.
- ↑ а б K. M. Z Parafjanowa(польск.) // Gazeta Swiąteczna : газета. — 1904. — Grudzień — № 50. — С. 2.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Parafianów, folwark, powiat wilejski, gmina Parafianów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 858.